Новости / Культура

Курсы «Мова Нанова» адкрываюць літаратурны гурток. Заняткі праходзяць анлайн

17.06.2020, 11:30  / remove_red_eye 113   / chat_bubble1

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

Курсы «Мова Нанова» адкрываюць літаратурны гурток. Заняткі праходзяць анлайн

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Заняткі бясплатных беларускамоўных курсаў «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 17 чэрвеня, у 18.30, на платформе Zoom. «Мова Нанова» на канікулах, але арганізатары маюць іншую нагоду для сустрэч улетку і адкрываюць літаратурны гурток. Ён будзе складацца з трох сустрэч, на якіх усе жадаючыя прачытаюць і абмяркуюць разам тры кнігі беларускамоўных пісьменнікаў.

– Гэтым разам будзем размаўляць пра твор Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», – распавяла Intex-press адна з арганізатараў курсаў, Ганна Ліцкевіч. – Гэтую кнігу мы чыталі апошнім часам з баранавіцкімі мовананоўцамі, але так і не сустрэліся, каб ужывую абмеркаваць.

Па словах Ганны Ліцкевіч, гэты твор без сумневаў важны для фарміравання беларускай нацыянальнай думкі.

– Крытыкі пісалі, што, чытаючы творы Яна Баршчэўскага, мы спасцігаем сваю гісторыю, спасцігаем светапогляд беларуса першае паловы ХІХ стагоддзя, спасцігаем саміх сябе, бо пісьменнік дастаткова поўна адлюстраваў космас беларуса, філасофію ды светапогляд народа, – гаворыць Ганна.

Прачытаць ці паслухаць твор Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» можна па спасылцы. А таксама дадаем спасылкі на кнігу – аўдыё ці электронная кніга.

Арганізатары курсаў адкрытыя для людзей рознага ўзросту і рознага ўзроўню валодання беларускай мовай, каб вывучаць мову разам у даступных і цікавых фармацыях.

Заняткі будуць праходзіць на платформе Zoom, і, каб на іх патрапіць, трэба запоўніць невялікую форму рэгістрацыі: https://forms.gle/6iJVruQqRq9KAi2t7.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Nickname

Добрая справа….

Scroll Up