Новости / Выборы

Ярмошына забараніла назіральнікам фатаграфаваць членаў камісіі і выбарцаў

16.06.2020, 19:52  / remove_red_eye 638   / chat_bubble5

Правілы правядзення выбараў у Беларусі рэгламентуюцца Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам. Аднак у дадатак перад кожнымі выбарамі Цэнтрвыбаркам на чале з Лідзіяй Ярмошынай выдае метадычны дапаможнік з падрабязнымі рэкамендацыямі.

Ярмошына забараніла назіральнікам фатаграфаваць членаў камісіі і выбарцаў

Лідзія Ярмошына. Фота Надзея БУЖАН, nn.by

Пільныя чытачы звярнулі ўвагу на некаторыя змены ў параўнанні з 2019 годам, пiша «Наша Нiва».

Цяпер дадаткова прапісаная забарона для назіральнікаў фатаграфаваць членаў камісіі і выбарцаў.

Параўнайце тэкст:

2019 год:

«Нягледзячы на тое, што Выбарчы кодэкс не ўказвае на права назіральнікаў ажыццяўляць фотаздымку ў памяшканні для галасавання, варта дазваляць назіральнікам па іх просьбе зрабіць некалькі фотаздымкаў. Пры гэтым назіральнік не павінен ствараць перашкоды для членаў участковай камісіі і выбаршчыкаў. Старшыня ўчастковай камісіі можа загадзя вызначыць месца, з якога дазваляецца зрабіць здымкі, размясціўшы там паказальнік «месца для фотаздымкі».

2020 год:

«Фота -, відэаздымка ў памяшканні ўчастковай камісіі ажыццяўляецца назіральнікамі ў наступным парадку:

старшыня ўчастковай камісіі загадзя вызначае месца, з якога назіральнікам дазваляецца зрабіць некалькі здымкаў, якія ілюструюць працэс галасавання і падліку галасоў. Пры гэтым назіральнік не павінен ствараць перашкоды для членаў участковай камісіі і выбаршчыкаў. Старшыня камісіі можа загадзя вызначыць месца для такіх здымак, размясціўшы там указальнік «месца для фотаздымкі»;

фота-, відэаздымка членаў участковай камісіі, выбаршчыкаў без іх дазволу і дазволу старшыні ўчастковай камісіі забараняецца».

Гэтае палажэнне па-ранейшаму не распаўсюджваецца на прадстаўнікоў СМІ.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
5 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
SamaRa

как атрымаць добрыя выникі, патрэбныя идэальныя ўмовы, а што вы думали? тольки так 3 як на дражжах вырастуць у 73

Scroll Up