Новости / Культура

Як не загубіцца ў інфармацыйнай плыні, раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах. Заняткі праходзяць анлайн

10.06.2020, 12:11  / remove_red_eye 148   / chat_bubble1

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

Як не загубіцца ў інфармацыйнай плыні, раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах. Заняткі праходзяць анлайн

Фота: pixabay.com

Заняткі бясплатных беларускамоўных курсаў «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 10 чэрвеня, у 18.30 на платформе Zoom. На сустрэчы будзе традыцыйная моўная размінка і моўная частка, а пасля гутарка з госцяй – Аленай Таталаевай, кіраўніцай Школы медыяпісьменнасці Media IQ, Прэс-клуб, з якой усе жадаючыя будуць разбірацца ў свеце медыя і адрозніваць фэйкавыя навіны ад сапраўдных.

«Мяне не падманеш: як чытаць навіны» – так гучыць тэма заняткаў, на якіх мы будзем пракачваць актуальную зараз кампетэнцыю – медыяпісьменнасць, – распавяла Intex-press адна з арганізатараў курсаў, Ганна Ліцкевіч. – Гэта значыць, уменне крытычна мысліць і свядома ставіцца да інфармацыі з медыяў. Задаваць пытанні, правяраць праўдзівасць навінаў, каб не даць сабой маніпуляваць. Гэта не складана, але вельмі карысна і дарослым, і дзеткам!

Пасля традыцыйнай моўнай часткі можна будзе: даведацца болей пра тое, як праверыць інфармацыю простымі сродкамі, папрактыкавацца звяртаць увагу на надзейныя і сумніўныя крыніцы інфармацыі, адрозніваць факты ад меркаванняў, а таксама змяніць сваё стаўленне да навінаў і якім чынам іх трэба чытаць, каб не стаць ахвярай фэйкаў і маніпуляцый.

Арганізатары курсаў адкрытыя для людзей рознага ўзросту і рознага ўзроўню валодання беларускай мовай, каб вывучаць мову разам у даступных і цікавых фармацыях.

Заняткі будуць праходзіць на платформе Zoom, і, каб на іх патрапіць, трэба запоўніць невялікую форму рэгістрацыі: https://forms.gle/sdywcP5qYrsD4QtS7.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Глядзiць хто з каментатараў?…

Scroll Up