Новости / Культура

Як пераехаць з горада ў вёску, раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах. Заняткі праходзяць анлайн

3.06.2020, 12:31  / remove_red_eye 141   / chat_bubble1

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

Як пераехаць з горада ў вёску, раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах. Заняткі праходзяць анлайн

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Заняткі бясплатных беларускамоўных курсаў «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 3 чэрвеня, у 18.30. На сустрэчы будзе традыцыйная моўная размінка і моўная частка, а пасля гутарка з гасцямі: Настай Дабравольскай і яе мужам Сяргеем – маладой сям’ёй, якая жыве ў вёсцы Казіміраўка на Гомельшчыне, піша пра свой побыт і заняткі на старонцы Творчая майстэрня «ЖЫВОЕ».

– Наста з Сяргеем распавядуць пра гісторыю свайго пераезду ў вёску, пра выклікі і перавагі вясковага жыцця, пра ўзаемадзеянне з мясцовымі жыхарамі, пра тое, чым можна займацца ў вёсцы і як забяспечваць сваё жыццё, – распавяла Intex-press адна з арганізатараў курсаў, Ганна Ліцкевіч. – Таксама большасць удзельнікаў могуць распавесці пра свой традыцыйны майскі вясковы адпачынак з пасадкай бульбы ці прынамсі прыгадаць, як здорава было ў дзяцінстве прыязджаць у вёску да бабулі з дзядулем.

Але якая сучасная беларуская вёска насамрэч? Калі бываць у ёй не наездамі па выходных і не ўспамінамі «аб тым, што было», а жыць у ёй на 100%? Арганізатары курсаў лічаць, што тэма «вёска vs горад» тычыцца большасці з нас, і спадзяюцца, што ўсе жадаючыя змогуць пагутарыць пра сучасную беларускую вёску без стэрэатыпаў і штампаў, падзяліцца сваім досведам і назіраннямі, пачуць сведчанні тых, хто ў вёсцы жыве, і задаць ім хвалюючыя пытанні.

Арганізатары курсаў адкрытыя для людзей рознага ўзросту і рознага ўзроўню валодання беларускай мовай, каб вывучаць мову разам у даступных і цікавых фармацыях.

Заняткі будуць праходзіць на платформе Zoom, і, каб на іх патрапіць, трэба запоўніць невялікую форму рэгістрацыі: https://forms.gle/kgz7Uqd9MM2RXqGb9

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
старее
новее большинство голосов
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Nickname

Як пераехаць з горада ў веску

А жадаючыя ёсць?…

Scroll Up