Новости / Коронавирус

«Нам сказалі, што ўсё добра, а аддзелу адукацыі – што «карона». Памерла мама 12 дзяцей з Глуска

2.06.2020, 12:50  / remove_red_eye 14585   / chat_bubble2

У сям'і некалькім чалавекам паставілі дыягназ COVID-19, але не нябожчыцы. Яе дазволілі хаваць традыцыйным спосабам, без засцярог. 

«Нам сказалі, што ўсё добра, а аддзелу адукацыі – што «карона». Памерла мама 12 дзяцей з Глуска

У 2018 годзе сям'ю Савіных наведваў Віктар Лукашэнка. Фота БелТА

Разам з мужам 54-гадовая Тамара Савіна займалася выхаваннем дзяцей у дзіцячым доме сямейнага тыпу. Апошнім часам у сям’і было сямёра выхаванцаў (і гэта пры тым, што ў пары яшчэ пяцёра сваіх!), піша Наша Ніва. Але сёлета Тамары Іванаўны не стала. Яна памерла ўвечары 31 мая.

Гісторыя наколькі трагічная, настолькі ў сённяшні час і стандартная: жанчыне стала кепска, зрабілі здымак — пнеўманія. Паклалі ў бальніцу. Шпіталізавалі таксама 67-гадовага мужа Тамары Іванаўны Альфрэда і адну са старэйшых дачок. Ім зрабілі тэсты, вынік паказаў «карону». Праз некалькі дзён Тамара Іванаўна памерла. Дактары сказалі сям’і, што каранавіруса ў яе не было.

– Нам учора сказалі: можаце самі забіраць цела, мыць, адзяваць маму. Каранавірус так і не выставілі, — распавяла «Нашай Ніве» адна з дачок жанчыны. – Але Глуск — маленькі горад, усе адзін аднаго ведаюць. І я ведаю, што ў мясцовы аддзел адукацыі паведамілі, што прыйшлі станоўчыя вынікі трох тэстаў нашай сям’і — таты, мамы і маёй сястры Караліны. Маме зрабілі тэст толькі перад тым, як пакласці яе ў рэанімацыю. Гэта ўжо я настаяла, пасварылася з дактарамі. У выніку нам дазволілі хаваць маму так, як захочам. Але мы самі вырашылі закрыць труну, абвязаць яе плёнкай і апрацаваць антысептыкам.

Сям’я Савіных, хоць сама не шыкуе — 12 дзяцей!, пры гэтым удзельнічала ў валанцёрскім руху, дапамагала медыкам змагацца з каранавірусам. Цяпер актывісты абвесцілі збор грошай сям’і, якая засталася без мамы.

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
старее
новее большинство голосов
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Иванчай

Печально.Участвовать у валантерским руху это табе не тапками за беткоин размахивать

Scroll Up