Новости / Выборы

Былы баранавіцкі аператыўнік крымінальнага вышуку: Калі б міліцыянта ўдарылі, ён бы ці адразу ўскочыў, ці прыняў бы абарончую позу

1.06.2020, 20:01  / remove_red_eye 5880   / chat_bubble4

Вынікам правакацыі на пікеце ў Гродне стала затрыманне блогера Сяргея Ціханоўскага і шэрагу яго паплечнікаў. Цяпер яны пераведзены ў Мінск, заведзена крымінальная справа.

Былы баранавіцкі аператыўнік крымінальнага вышуку: Калі б міліцыянта ўдарылі, ён бы ці адразу ўскочыў, ці прыняў бы абарончую позу

Вячаслаў Радомскі. Фота: уласны архіў

Журналіст «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч у сваім Тэлеграм-канале запытаў сілавікоў, што яны думаюць пра затрыманне Сяргея Ціханоўскага.

Сілавікі, якія працягваюць служыць, пакуль не выказваюцца публічна. Пад сваім імем гавораць людзі, якія выйшлі ў адстаўку. Сваю ацэнку падзеі даў былы аператыўнік крымінальнага вышуку Вячаслаў Радомскі

У сістэме МУС ён працаваў з 1999 па 2008 год, частку гэтага перыяду — у крымінальным вышуку Баранавічаў. Радомскі кажа, што звязаны падпіскамі аб неразгалошванні і яшчэ тры гады не можа агучваць усе абставіны сваёй біяграфіі ў органах.

Вось разважанне Радомскага адносна затрымання Ціахноўскага:

«Відавочна, што сітуацыя з затрыманнем была падрыхтаванай акцыяй: правакатары доўга хадзілі за Ціханоўскім і спрабавалі арганізаваць канфлікт, крычалі і хапалі яго за вопратку. Што ён рабіў? Сыходзіў і падкрэсліваў, што гаварыць з імі не хоча, на што жанчыны-правакатаркі паскардзіліся супрацоўнікам міліцыі.

«Чалавек не адказвае на мае пытанні!» — і міліцыянеры бягуць па Сяргея, хапаюць яго за рукі. Гэта цалкам фантастычная рэакцыя міліцыянера на адмову чалавека адказваць на пытанні — паспрабуйце звярнуцца з такім да іншага супрацоўніка, якога вы сустрэнеце на вуліцы.

Далей, калі нават уявіць, што нечыя правы парушаныя і ёсць вінаваты: як участковы так хутка зразумеў, што Ціханоўскі — гэта менавіта той, на каго скардзіцца грамадзянка, што мэтава кінуўся да яго, мінуючы натоўп?

Калі пачалася валтузня, відаць, што Ціханоўскі не чапаў міліцыянераў, а проста сыходзіў у бок, пазбягаючы сутыкнення. Гэтак жа добра на відэа бачна, як два чалавекі (у зялёнай куртцы і чорнай) акуратна укладваюць міліцыянера на зямлю.

Што робіць міліцыянер? Проста ляжыць і нават не спрабуе падняцца!

Псіхалагічны бок: калі б яго перад гэтым ударылі, то ён, лежачы на зямлі, паспрабаваў бы ці адразу ўскочыць, ці прыняць абарончую позу, прыкрыць жыццёва важныя органы. Гэтаму ўсяму вучаць супрацоўнікаў. А фізіялагічна мне таксама цалкам зразумела, што пасля моцнага прапушчанага ўдару ў жывот — нам жа расказваюць пра брушную сценку! — у чалавека ёсць дзве позы: ён не можа разагнуцца і або стаіць на каленях, або скручаны на баку.

А тут гэты ўчастковы спакойна ляжыць, пазіруе на камеру. Напэўна, таму што ён ведаў і ведае, што ніхто яго не біў і біць не будзе, яму не баліць. А далей імгненна з’яўляецца АМАП, імгненна з’яўляецца хуткая дапамога, а затрыманых развозяць па розных аддзяленнях — гэта на 100% спланаваная правакацыя, на якую Сяргей Ціханоўскі не павёўся, таму давялося ляпіць нейкую недарэчнасць з таго, што ёсць.

Каб рэзюмаваць бездаказальнасць абвінавачвання, не трэба нават быць аператыўным супрацоўнікам, тут усё ясна і так. Таму я хацеў бы нагадаць людзям, якія такім займаюцца: хлопцы, памятайце, Лукашэнка сыйдзе, а вы застаняцеся».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

4
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
3 Цепочка комментария
1 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
4 Авторы комментариев
Kol_ya_nNicknamewikзлой кот Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
злой кот
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Ударник

Для этой сцены надо было приглашать актеров из театра юного зрителя)))

Scroll Up