Разгон демонстрации конной полицией и новые манеры главы горисполкома. О чем писали барановичские газеты в мае 1930 и 2000 годов
Как жили Барановичи, а также регион 90 и 20 лет назад, узнала Intex-press, пролистав майские номера старых газет.
1930 год
Robotnik (орган Польскай партыі сацыялістычнай PPS)
11 мая
Напад паліцыі на першамайскую дэманстрацыю
У Баранавічах адміністрацыя і паліцыя зноў здзейснілі беззаконне і гвалт. Таварыш Юзік Мачай за раздачу ўлётак да 1 мая быў дастаўлены ў пастарунак паліцыі і там нейкі час пратрыманы. Праграму святкавання, якую перадалі ў друкарню, забараніла друкаваць паліцыя. Для сённяшніх уладаў характэрна, што рашэнне «друкаваць ці не друкаваць» паліцыя некалькі разоў змяняла, кожны раз паведамляючы гэта друкарам. Нарэшце а другой гадзіне ночы канчаткова паведамілі, што ўлёткі нельга друкаваць. Цікава, якім законам карыстаецца паліцыя, калі вырашае «легальнасць» і забарону на друк улётак?
1 мая, нягледзячы на дазвол уладаў ваяводства на правядзенне вулічнай акцыі ў Баранавічах, паліцыя ачапіла Баранавічы, забараняючы маніфестантам уваходзіць у горад і рассейваючы іх; нават фурманкі, якія накіроўваліся ў Баранавічы, заварочвалі і загадвалі людзям вярнуцца дадому.
Нашых паплечнікаў з сельскіх камітэтаў, якія ішлі на святкаванне 1 мая з сямю сцягамі, паліцыя разагнала каля горада і не пусціла ў Баранавічы. У бок тых маніфестантаў паехаў на аўто асабіста пан Пржэпалкоўскі, баранавіцкі стараста, са шматлікімі паліцыянтамі.
Насуперак усяму ў Баранавічах было вырашана арганізаваць парад пад адкрытым небам.
Калона сфармавалася з музыкамі ў першых шэрагах. У ім прынялі чальцы PPS, «Бунд», Poale Sjon, Zukunft і прафсаюзны камітэт са сваім сцягам. Шэсце рушыла па вуліцах з песнямі і музыкай.
На рынку (цяпер раён паміж вуліцамі Прытыцкага, Горкага, Чырвонаармейскай і Гагарына) прамаўлялі Мачай, Гліёт, Лідоўскі і Краўчук. Пастанова PPS была прынятая аднагалосна. Сабралася больш за 3000 чалавек, якія пачалі скандаваць «прэч маршала Пілсудскага з фашысцкім урадам».
Пасля мітынгу шэсце накіравалася на спортпляцоўку каля будынка Jutrzni, дзе выступаў таварыш Мачай, асудзіўшы беззаконне паліцыі, што не пусціла мірных маніфестантаў на першамайскую дэманстрацыю.
Пасля гэтых словаў намеснік старасты запатрабаваў скончыць акцыю і забараніў далейшыя прамовы. Конная паліцыя рушыла на натоўп, збіваючы мірных людзей, топчучы жанчын і нават дзяцей. Таварыш Мачай энергічна запратэставаў супраць незаконнага разгону мірнай дэманстрацыі, у адказ на гэта намеснік старасты загадаў паліцыі дзейнічаць яшчэ больш жорстка.
Натоўп, раззлаваны бяспраўем паліцыі, таксама ўзбудзіўся. І невядома, чым бы ўсё гэта скончылася, каб не ўмяшальніцтва таварыша Мачая і заспакаенне ім прысутных. Абурэнне дзеяннямі паліцыі сярод людзей вялікае.
Kurjer Warszawski
21 мая
Жахлівая бура
Недалёка ад горада Баранавічы 19 мая адбылася жудасная прыродная катастрофа. У гэты дзень неба ў ваколіцах пацямнела і пачалася навальніца, падчас якой выпаў град памерам з курынае яйка. Пасевы былі знішчаны. Вялікая шкода нанесена садам. Пасля пачалася жудаснага залева. Вада на палях дасягала ўзроўню па пас чалавека. Найбольш пацярпелі маёнткі Фларыянава, Каржанеўка і Тэафілі, а таксама вёскі Кавалі, Краглі, Пранчакі, Пашкі, Навасёлкі і Падлессе.
Бура з градам прайшлася таксама над Стаўпецкім і Наваградскімі паветамі. Стараста Баранавіцкага павета, што найбольш пацярпеў ад непагоды, звярнуўся да ўрада з просьбай выдзеліць 200000 злотых для неадкладнай дапамогі людзям, якія пацярпелі ад стыхійнага бедства.
Паводле неправеранай інфармацыі, падчас буры ў Баранавіцкім павеце былі і людскія ахвяры.
Gazeta Polska
24 мая
Пошукі парэшткаў Рэйтана
У Ляхавічах Баранавіцкага павета паўстаў грамадскі камітэт, які займаецца пошукамі праха Тадэвуша Рэйтана і ўсталяваннем памятнай табліцы альбо помніка яму. Дагэтуль невядома, дзе спачывае вялікі патрыёт. Па некаторых версіях – Рэйтан быў пахаваны ў былым парафіяльным касцёле ў Грушаўцы, які ў 1857 годзе перадалі праваслаўнай царкве.
Illustrowany Kurjer Codzienny
29 мая
Прадам карусель ланцуговую на 14 месцаў, арэлі амерыканскія, малаўжываныя. Па вельмі мілай цане. Пішыце: Баранавічы, вул. Шасовая (цяпер Брэсцкая), 154, Ян Семянюк.
2000 год
Intex-press
11 мая
Новый мэр – новый манер
Очередное заседание горисполкомовского штаба по состоянию потребительского рынка, состоявшееся 5 мая, проходило в преддверии визита в наш город Александра Лукашенко и впервые под руководством Виктора Дичковского, недавно назначенного на должность мэра.
В первую очередь новый председатель горисполкома обратил внимание на неудовлетворительное состояние внешнего вида некоторых торговых заведений города и работающего в них персонала. В этой связи были упомянуты магазины «Овощторга» и молочного комбината. Помимо необходимости ремонта некоторых магазинов, Виктор Дичковский потребовал унифицировать бейджи продавцов города, нормализовать состояние ярлыков и ценников. В случае невыполнения своих требований новый мэр пригрозил нарушителям отдать их магазины под частную торговлю.
Виктор Дичковский также обратил внимание на качество товара, предлагаемого торговой сетью города. Это непосредственно коснулось выпекаемого в городе хлеба.
– В зале находятся женщины, поэтому я не буду повторять слова председателя облисполкома и мнение горожан относительно качества нашего хлеба, – заявил новый мэр и дал руководству хлебозавода месяц для решения вопроса.
Еще один «больной» вопрос – бремя налогов – был в некоторой степени решен новым председателем горисполкома. Виктор Дичковский заявил, что городские власти согласны пойти на значительное снижение налогов для торговых точек, работающих в выездном режиме при обслуживании профессиональных и городских мероприятий.
Стоит отметить стиль работы нового главы горисполкома. В отличие от своего предшественника, руководствовавшегося в работе методом административных распоряжений, Виктор Дичковский еще и подсказывает своим подчиненным, как выполнять то или иное указание.
Комментарии
Правила комментирования
Дичковский разрешил своему другу Войтику устроить в здании горисполкома бар))) на вывеске закрытие бара значилось до 12 ночи а по факту балдели до 3 ночи)))