Новости / Культура

Падтрымайце беларускую мову і лекараў. «Агульная дыктоўка» пройдзе анлайн для ўсіх жадаючых

29.05.2020, 15:19  / remove_red_eye 221   / chat_bubble1

Больш за 1600 чалавек з усяго свету ўжо зарэгістраваліся для ўдзелу ў дабрачыннай акцыі «Агульная дыктоўка». За кожнага чалавека, які напісаў дыктоўку, арганізатар праекта пералічыць грашовыя сродкі для дапамогі лекарам, якія змагаюцца з COVID-19.

Падтрымайце беларускую мову і лекараў. «Агульная дыктоўка» пройдзе анлайн для ўсіх жадаючых

Фота прадастаўлена арганізатарам «Агульнай дыктоўкі»

Упершыню дыктоўка прайшла ў 2017 годзе ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску, а потым стала штогадовай традыцыяй, якая дапамагае памятаць і любіць сваю мову. Сёлета «Агульная дыктоўка» пройдзе цалкам дыстанцыйна і стане дабрачыннай.

Па словах арганізатараў, у гэтым годзе дыктоўку плануе напісаць рэкордная колькасць удзельнікаў – 1602 чалавекі (па стане на 29 мая). Мінск з’яўляецца лідарам па колькасці жадаючых праверыць свой узровень валодання беларускай мовай. Ёсць рэгістрацыі з гарадоў ЗША, Англіі, Канады, Польшчы, Чэхіі, Францыі, Германіі, Турцыі, Эстоніі, Аўстрыі, Бельгіі, Расіі і Украіны.

Прыняць удзел у «Агульнай дыктоўцы» можа любы жадаючы 6 чэрвеня, а 12.00. Зарэгістравацца да 4 чэрвеня можна па спасылцы: https://lidskae.by/praektyi/agulnaya-dyiktouka-2020. Анлайн-уключэнне будзе арганізавана на YouTube. Удзельнікі атрымаюць спасылку на трансляцыю загадзя на адрас электроннай пошты, пазначаны пры рэгістрацыі.

Беларуская піўная кампанія – арганізатар і спонсар праекта, пералічыць 5 беларускіх рублёў за кожнага чалавека, які напісаў дыктоўку, на дапамогу лекарам, якія змагаюцца з COVID-19. А таксама дадатковую суму для ўсіх тых, хто атрымае 9 або 10 балаў у выніку «Агульнай дыктоўкі».

У гэтым годзе ўсіх, хто зарэгістраваўся для дыктоўкі, папросяць напісаць тэкст Марыі Цітарчук. У якасці чытача выступіць саліст папулярнага беларускага гурта NIZKIZ – Аляксандр Ільін.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
старее
новее большинство голосов
Inline Feedbacks
Посмотреть все комментарии
Nickname

АВТОР: ДЫЯНА КАСЯКІНА

Такi добры тэквст на мове быў, i раптам гэта….

Scroll Up