Новости / Культура

Пашырыць гастранамічныя веды можна на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах. Заняткі праходзяць анлайн

26.05.2020, 15:16  / remove_red_eye 156   / chat_bubble1

Прыняць удзел ў традыцыйных занятках беларускай мовы могуць усе жадаючыя.

Пашырыць гастранамічныя веды можна на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах. Заняткі праходзяць анлайн

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Заняткі бясплатных беларускамоўных курсаў «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 27 мая, а 18.30. На сустрэчэ будзе традыцыйная моўная размінка і моўная частка, а пасля гутарка з госцяй «Мова Нанова» – Аленай Шымшык, уласніцай крамы «Экалаўка».

Алена Шымшык распавядзе пра прадукты, якія з’яўляюцца на паліцах нашых крамаў і пры гэтым застаюцца terra incognita.

– Калі мака, убреч, матча ці кэраб – новыя і незразумелыя для вас словы, то раім далучацца да нашых заўтрашніх заняткаў у зуме а 18.30, – распавяла Intex-press адна з арганізатараў курсаў, Ганна Ліцкевіч. – Даведаецеся не толькі пра новыя прадукты, але і пра іх карысныя якасці і спосабы ўжывання, то бок паспрабуем пашырыць свой гастранамічны кругагляд свядома.

Арганізатары курсаў адкрытыя для людзей рознага узроста і рознага ўзроўня валодання беларускай мовай, каб вывучаць мову разам у даступных і цікавых фармацыях.

Заняткі будуць праходзіць на платформе Zoom і каб на іх патрапіць, трэба запоўніць невялікую форму рэгістрацыі: https://forms.gle/H4dFRgPrn4UEme587.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
старее
новее большинство голосов
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Nickname

Добрая справа.

Scroll Up