Новости / Выборы

Чарга паставіць подпіс за жонку блогера Ціханоўскага расцягнулася на кіламетр. Фотафакт

24.05.2020, 13:15  / remove_red_eye 2594   / chat_bubble5

Тысячы людзей пабывалі ў Мінску 24 мая на перадвыбарчым пікеце Святланы Ціханоўскай і Уладзіміра Няпомняшчых — кандыдатаў пратэсту.

Чарга паставіць подпіс за жонку блогера Ціханоўскага расцягнулася на кіламетр. Фотафакт

Фота: Наша Ніва

Чарга, каб паставіць подпіс за Святлану Ціханоўскую, неўзабаве расцягнулася на 400 метраў — ад уваходу ў Камароўскі рынак за Дом мэблі па вуліцы Харужай, піша Наша Ніва. Святлана Ціханоўская — жонка самага папулярнага беларускага відэаблогера Сяргея Ціханоўскага. Калі яго арыштавалі на 15 сутак, каб не даць магчымасці падаць дакументы ў якасці кандыдата, сваю кандыдатуру вылучыла яна.

Выбаршчыкі былі ў масках, Сяргея Ціханоўскага сустракалі апладысментамі. Карэспандэнт палічыў людзей у чарзе па стане на 12.30. Іх было 428. 

Пасля пікет сабраў тысячы чалавек, чарга расцягнулася на кіламетр, амаль да ўваходу ў метро. Жадаючыя падпісацца за альтэрнатыўных кандыдатаў стаялі ад Камароўскага рынку да плошчы Якуба Коласа. Людзі былі ў абсалютнай большасці ў масках, але сацыяльная дыстанцыя не захоўвалася, бо прыйшоўшых было многа.

Тапкі на пікеце. Фота Наша Ніва

Тапкі на пікеце. Фота Наша Ніва

Тапкі на пікеце. Фота Наша Ніва

Тапкі на пікеце. Фота Наша Ніва

Удзельнікі пікета скандавалі «Перамен!», «Жыве Беларусь» і асабліва часта: «Стоп таракан! Но пасаран!» — лозунг, запушчаны ў Ютубе відэаблогерам Сяргеем Ціханоўскім. На пікет кандыдатаў пратэсту ў Мінску некаторыя жыхары сталіцы прыйшлі з тапкамі і шлёпанцамі. На іх былі напісаныя антылукашэнкаўскія лозунгі.

Чытайце таксама: Эксперт: Выборы покажут – изменился ли культовый белорусский вопрос «Кто, если не он?» на новый: «Любой, только не он»

Кампанию по выборам президента Беларуси продолжат 15 претендентов из 55. Список зарегистрированных инициативных групп

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
5 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
ДедСаша

Судя по фото — молодежь за него, но придут ли эти люди на выборы?..

Scroll Up