Новости / Культура

Сямейны псіхатэрапеўт выступіць на «Мове Нанова» ў Баранавічах. Заняткі праходзяць анлайн

20.05.2020, 10:49  / remove_red_eye 148   / chat_bubble2

Усе жадаючыя могуць прыняць удзел ў традыцыйных занятках беларускай мовы.

Сямейны псіхатэрапеўт выступіць на «Мове Нанова» ў Баранавічах. Заняткі праходзяць анлайн

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Заняткі бясплатных беларускамоўных курсаў «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 20 мая, ў 18.30. На сустрэчэ будзе традыцыйная моўная размінка і моўная частка, а пасля гутарка з госцяй «Мова Нанова» – Таццянай Палхоўскай, хрысціянскім псіхолагам, сямейным псіхатэрапеўтам, бізнес-трэнерам, на тэму «Прыняць нельга падавіць».

Таццяна Палхоўская спецыялізуецца на такіх тэмах, як эмоцыі, іх пражыванне і выражэнне, пазнанне і прыняцце сябе, развіццё сваёй індывідуальнасці і рэсурснасці, адносінаў і ўзаемадзеяння з людзьмі.

– Псіхалагічная сустрэча па эмацыйнай сферы адбудзецца адразу пасля моўнай часткі, на якой будзе разглядацца базавая тэма, без якой няма сэнсу пачынаць любую іншую тэму ў псіхалогіі, – распавялі Intex-press арганізатары курсаў «Мова Нанова». – Удзельнікі сустрэчы навучацца працаваць са сваімі пачуццямі і рэакцыямі ўжо адразу на сустрэчы.

Арганізатары курсаў адкрытыя для людзей рознага узроста і рознага ўзроўня валодання беларускай мовай, каб вывучаць мову разам у даступных і цікавых фармацыях. 

Заняткі будуць праходзіць на платформе Zoom, але, у адрозненні ад мінулага разу, каб патрапіць на заняткі, трэба запоўніць невялікую форму рэгістрацыі: https://forms.gle/D72bp4nQq2WYLGTBA.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
старее
новее большинство голосов
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Nickname

Анлайн — добры фармат….

Scroll Up