Новости / Общество

Прыхільнікі Статкевіча масава падаюць заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп: толькі па абедзе больш за 10 чалавек

14.05.2020, 19:10  / remove_red_eye 275   / chat_bubble1

Усяго — з Лукашэнкам і Гайдукевічам — пададзена амаль 30 заявак.

Прыхільнікі Статкевіча масава падаюць заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп: толькі па абедзе больш за 10 чалавек

Фота: Наша Нiва

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп падалі ў другой палове дня адразу больш за дзесяць прадстаўнікоў «каманды Мікалая Статкевіча»: пенсіянер Мінабароны Аляксандр Якушкоў з Віцебска, фельчарка з Гомеля Алена Давыдава, Рэгіна Беркус — пенсіянерка з Ліды, машыніст помпавых устаноў з Жодзіна Дзмітрый Кудравец, ІП з Ельскага раёна Аляксей Зуевіч, фермер са Жлобіншчыны Пётр Карабанаў, беспрацоўны з Оршы Аляксандр Школьнікаў, Мікалай Салянік з Гродна, Тамара Патоцкая, уладальніца аграсядзібы ў Баранавіцкім раёне, Наталля Стрэльчанка з Дуброўна і Аляксандр Абрамовіч з Барысава, Юрый Косач з Наваполацка, паведамляе «Наша Нiва».

Ва ўсіх іх кіраўнік ініцыятыўнай групы Мікола Статкевіч. Раней ад яго групы падаліся восем чалавек — значыць, усяго пададзена 20 заявак. Статкевіч анансаваў, што агулам павінны падацца 20–30 кандыдатаў пратэсту.

Рэгістрацыя ініцыятыўных груп скончыцца ў пятніцу. Потым ЦВК цягам пяці дзён вырашае, рэгістраваць іх ці не.

На мінулых выбарах, у 2015 годзе, выказалі намер балатавацца два з паловай дзясяткі чалавек, але ЦВК зарэгістраваў толькі восем груп, да фіналу дайшлі чатыры чалавекі.

Читайте также: В инициативную группу Лукашенко вошло больше людей, чем на выборах 2015 года

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Зарэгiструе можа, але подпiсы не сабраць iм…

Scroll Up