Новости / Культура

«Мова Нанова» аднавіла свае заняткі ў анлайн-фармаце ў Баранавічах

12.05.2020, 13:21  / remove_red_eye 240   / chat_bubble1

На бясплатных курсах «Мова Нанова» можна будзе даведацца пра тайм-менеджмент і эфектыўную аддаленую працу, а таксама закрануць моўныя аспекты і паразмаўляць па-беларуску.

«Мова Нанова» аднавіла свае заняткі ў анлайн-фармаце ў Баранавічах

Фото: pixabay.com

Першыя анлайн-заняткі бясплатных курсаў «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 13 мая, у 18.30, на платформе Zoom. На занятках арганізатары прапануюць пагутарыць пра тайм-менеджмент і эфектыўную аддаленую працу. У госці на курсы завітае Ганна Палей, заснавальніца культурна-адукацыйнай платформы «Першы крок by Мазыр». Ганна шмат год працуе аддалена і са свайго досведу раскажа, як арганізаваць працоўны дзень, як падзяляць асабістае і працоўнае, як планаваць і, што не менш важна, свае планы ажыццяўляць.

– І, канечне, курсы «Мова Нанова» не былі б самі сабой, калі б не закраналі моўных аспектаў і не давалі магчымасці не толькі беларускую мову чуць, але і па-беларуску размаўляць, – кажа Ганна Ліцкевіч, адзін з арганізатараў курсаў «Мова Нанова» ў Баранавічах.

Па яе словах, нават калі вы не працуеце аддалена ці ўвогуле не працуеце, усё роўна заходзьце на заняткі, таму што ўмець распараджацца сваім часам – гэта той навык, які не пашкодзіць у любым выпадку.

Далучыцца да анлайн-заняткаў бясплатных курсаў «Мова Нанова» можна 13 мая, у 18.30, на платформе Zoom па спасылцы: https://us02web.zoom.us/j/89477086710.

Арганізатары плануюць сустракацца з усімі жадаючымі ўвесь май па серадах, у 18.30. На курсы завітаюць цікавыя госці, з якімі можна абмеркаваць актуальныя тэмы. Сачыць за анонсамі і далучацца да сустрэч можна ў групе «УКантакце» «Мова Нанова — Баранавічы».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Цiкава гэта.

Scroll Up