Новости / Коронавирус

Фельчарка хуткай дапамогі: «У нас захварэла ўся адміністрацыя – нікога няма. Дыспетчары 103 таксама не працуюць»

12.05.2020, 9:50  / remove_red_eye 14371   / chat_bubble1

Чым жывуць медыкі, якія ратуюць беларусаў ад каранавірусу.

Фельчарка хуткай дапамогі: «У нас захварэла ўся адміністрацыя – нікога няма. Дыспетчары 103 таксама не працуюць»

Фото использовано в качестве иллюстрации, Intex-press

Радыё Свабода пагутарыла з мінскімі медыкамі аб іх працы падчас COVID-19. Прапануем вам размову з Настай, фельчаркай хуткай дапамогі. Пасля інтэр’вью ў дзяўчыны пацвердзіўся тэст на каранавірус.

«Я з блізкімі не кантактую. Нядаўна піла каву з найлепшай сяброўкай — яна сядзела на адным канцы лавачкі, а я на другім. Вядома, на вуліцы, бо ў памяшканнях я ні з кім не сустракаюся. Мы вельмі даўно не бачыліся, а тут яна выпадкова мне напісала. Высветлілася, што мы знаходзімся на адной вуліцы. Таму прапанавала выпіць кавы, так мы хвілін 30 пагутарылі і разышліся. Часцей за ўсё бачу свайго сабаку, гуляю зь ім адна, бо не люблю ў кампаніі. Таму вялікай бяды не было, але ўжо і мне дах зрывае ад таго, што не магу бачыць тых, каго хачу.

У нас захварэла ўся адміністрацыя — нікога няма. Дыспетчары 103 таксама не працуюць, таму выклікі прымаюць нашы дыспетчары з усіх падстанцый. У іх ёсць свая праца, але цяпер яны вымушаныя яшчэ прымаць выклікі, таму не заўсёды могуць карэктна апытаць чалавека. Неяк быў выклік для рэанімацыі, брыгада прыехала і выявілася, што там былі родныя пацыента, хворага на каранавірус. Мэдыкі былі ў звычайным адзеньні, але трэба было хутка аказваць дапамогу. Ужо было позна апранаць касьцюмы, хаця яны ў іх былі.

На працы пераапранаюся і адпачываю ў адным пакоі з калегай. А яна жыве з братам-доктарам, хворым на каранавірус. Яна ходзіць на працу, а ён заражаны сядзіць дома. Калега ўзяла дадатковыя змены, каб дадому не вяртацца. Цяпер літаральна жыве на працы».

Настасся,
фельчарка хуткай дапамогі. Фота: Радыё Свабода

Настасся, фельчарка хуткай дапамогі. Фота: Радыё Свабода

Чытайте таксама: «Она сгорела за четыре дня». 38-летняя женщина скончалась в Ляховичском районе

Все новости по теме Коронавирус читайте здесь.

Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram и будьте в курсе важнейших событий дня.

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

А меры будут какие приняты для защиты медиков от наплыва заражённых, да и для «снятия» роста заболевших…………

Scroll Up