Новости / Политика

Міліцыя затрымала фельчара з Ліды, што крытыкаваў улады за захады па барацьбе з COVID-19

8.05.2020, 9:45  / remove_red_eye 3127   / chat_bubble2

Лідскага фельчара Паўла Палейчыка, які напярэдадні даў інтэрв'ю Свабодзе пра сваю працу і ціск на яго, затрымалі 7 мая. Мужчыну вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Міліцыя затрымала фельчара з Ліды, што крытыкаваў улады за захады па барацьбе з COVID-19

Лідскі фэльчар Павал Палейчык. Фота: Радыё Свабода

Затрыманне Паўла Палейчыка падцвердзіла яго жонка Юлія. Па яе словах, муж працаваў увечары, быў на выкліку. Недзе каля 20 гадзін яго выклікалі па тэлефоне ў Лідскі РАУС. Прычына — удзел у сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім у Лідзе 22 красавіка (артыкул 23.34 КаАП Беларусі), піша Радыё Свабода.

Мужчыну пакінулі пад вартай да раніцы 8 мая, калі маецца адбыцца суд. Па словах Юліі Палейчык, адначасна затрымалі яшчэ некалькіх чалавек па гэтай справе, аднак яна не ведае дакладную колькасць.

22 красавіка ў Ліду на сустрэчу з падпісчыкамі прыехаў блогер Сяргей Ціханоўскі, аўтар YouTube-канала «Краіна для жыцця». Ён больш за гадзіну гутарыў у жывым эфіры з жыхарамі горада. Адным з суразмоўцаў стаў Павал Палейчык — фельчар Лідскай станцыі хуткай дапамогі, які расказаў пра сітуацыю ў горадзе і сваю працу.

Блогера Сяргея Ціханоўскага затрымалі ў Магілёве 6 мая. Увечары 7 мая міліцыя затрымала таксама прыхільнікаў Ціханоўскага ў Гомелі і Магілёве, якія прыйшлі на акцыі падтрымкі блогера.

Да таго ж, паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», 7 мая быў затрыманы і пакінуты на ноч жыхар Ліды Андрэй Паляковіч.

Чытайце таксама: «Падман, трэш. Колькі можна маўчаць?» Фэльчар з «хуткай» заяўляе пра ціск на працы

Все новости по теме Коронавирус читайте здесь.

Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram и будьте в курсе важнейших событий дня.

 

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

2
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
2 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
2 Авторы комментариев
Nicknamezolak Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
zolak
Участник
Комментатор
За просмотр контента
Загрузка аватара
За посещение сайта
Логин на сайт

Если его они задержали, это подтверждает что он хороший человек и говорит правду… А в скорой пусть милиция с судьями работают…

Scroll Up