Новости / Коронавирус

Парад падчас чумы — «Трыумф волі» і «аплявуха Пуціну»

5.05.2020, 9:56  / remove_red_eye 1029   / chat_bubble1

Нават магчымасць страціць 60 мільёнаў даляраў, якія збіраўся выдаткаваць Еўразвяз Беларусі на барацьбу з пандэміяй, не спыняе ад жадання правесці парад. Лукашэнка і праўда «за ценой не постоит».

Парад падчас чумы — «Трыумф волі» і «аплявуха Пуціну»

Фото: president.gov.by

Журналіст Віталь Цыганкоў ў сваім блогу на Радыё Свабода разважае, чаму Аляксандр Лукашэнка так хоча правесці парад.

Колькі разоў заяўлялі, што беларускі рэжым нібыта даўно стаў прагматычным, практычным, без вялікіх і небяспечных ідэйных заскокаў.

Ну-ну. Давайце задумаемся, ці ёсць хоць намёк на нейкія лагічныя і прагматычныя прычыны праводзіць парад падчас чумы?

Няма. Толькі палітыка і ідэалогія. Толькі містыка, толькі сіла духу. «Трыумф волі». Гэта калі ёсць рэчы, важнейшыя за здароўе і нават жыццё ўласных грамадзянаў.

Што гэта за рэчы?

Па-першае, паказаць сябе як гаспадара жыцця і смерці беларусаў. Маўляў, я вышэй за прагматычныя і меркантыльныя інтарэсы. Іншыя кіраўнікі клапоцяцца пра сацыялёгію, грамадзкую думку, настроі грамадзтва, і толькі я раблю тое, што сам лічу патрэбным — для маіх палітычных інтарэсаў.

Другое і, напэўна, больш важнае і, прынамсі, актуальнае — даць поўху Пуціну. Уцерці яму нос.

На фоне таго, як апошнім часам абвастрыліся адносіны Менску і Масквы, калі «саюзнічкі» ўсё часцей і ўсё больш жорстка спрачаюцца з самых розных нагод. Прыгадаем — Лукашэнка называў “нажом у спіну” аднабаковае закрыццё Расіяй мяжы ў сакавіку. Сцябаўся з«псіхозу», які ахапіў расійскае кіраўніцтва. Абвінаваціў Крэмль у эгаізме падчас красавіцкай відэаканфэрэнцыі Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету.

Плюс — барацьба за спадчыну «Вялікай Перамогі», якую вось ужо некалькі гадоў вядуць Менск і Масква. «Беларусь памятае» замест «Несмяротнага палка» ў Расіі, чырвона-зялёная стужка замест “георгіеўскай”.

І тут такая магчымасць узяць рэванш, уцерці нос — правесці парад 9 мая ў Менску, калі ў Маскве гэты парад адмянілі!

Маўляў, глядзіце, Пуцін забаяўся (хочацца тут ужыць іншае, больш моцнае слова, але ж нельга) нейкай небачнай хваробы, «псіхозу»: хвалюе яго, відаць, што на Захадзе скажуць і як свае грамадзяне адрэагуюць.

Лукашэнка ж нічога не баіцца — ні беларускай грамадскай думкі, ні здзіўлення заходніх партнёраў, ні таго, колькі беларусаў могуць заразіцца каранавірусам падчас гэтага параду. Нават страта 60 мільёнаў даляраў, якія збіраўся выдаткаваць Еўразвяз Беларусі на барацьбу з пандэміяй, не спыняе.

Той самы варыянт, калі дзеля сваіх асабістых ідэалагічных патрэбаў Лукашэнка «за ценой не постоит». Проста цану гэтую заплаціць не ён.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

 

Чытайте таксама: Пісьменнік Марціновіч: «Я шчыра рады, што парад не адмянілі»

«Мы не можем отменить парад. Просто не можем». Лукашенко привел аргументы

Лукашенко дал новый прогноз, когда закончится пандемия коронавируса

Все новости по теме Коронавирус читайте здесь.

Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram и будьте в курсе важнейших событий дня.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

А яшчэ парад — гэта грошы………..

Scroll Up