Новости / Коронавирус

Беларуская сям’я расказала, як перанесла каранавірус у Маскве: 9 сутак з тэмпературай 39°, месцы ў бальніцах толькі для тых, хто харкае крывёю

4.05.2020, 15:58  / remove_red_eye 2112   / chat_bubble1

Вольга і Сяргей Чарціліны — беларусы, якія апошнія гады жывуць і працуюць у Маскве. Сяргей — жывапісец, яго персанальныя выставы праходзяць і ў Беларусі, і за мяжой, сям'я гадуе дачку. Вользе 42, Сяргею — 47.

Беларуская сям’я расказала, як перанесла каранавірус у Маскве: 9 сутак з тэмпературай 39°, месцы ў бальніцах толькі для тых, хто харкае крывёю

Вользе ставяць кропельніцу ў хатніх умовах. Фота: nn.by

Як расказала «Нашай Ніве» Вольга Чарціліна, напярэдадні праваслаўнага Вялікадня муж занямог і злёг з тэмпературай, з’явіліся нейкія пакашліванні, стала дзерці ў горле. Яна тым часам працягвала рыхтавацца да свята, пiша «Наша Нiва».

– У мяне гэта праявілася на паўтара дні пазней. Сяргей яшчэ звярнуў увагу: «Глядзі, ты ж таксама пачала так нясмела пакашліваць», — а я сама і не заўважала.

Потым літаральна за вечар тэмпература ў мяне скокнула да 39 градусаў. На наступны дзень знікла адчуванне пахаў. Яно, дарэчы, не вярнулася дагэтуль.

Муж пераносіў прасцей — у яго было максімум 38,5 градуса.

Карацей, мы перачыталі сімптомы, параўналі, западозрылі кавід, выклікалі хуткую — яна не прыехала. Сказалі, што бальніцы перапоўненыя. І калі мы не задыхаемся, то трэба цярпець і выклікаць у панядзелак участковага.

Мы цярпелі з суботы да панядзелка, потым прыйшоў доктар. Адразу прызначылі камп’ютарную тамаграфію і паставілі пнеўманію пад пытаннем. Тэсты браць не сталі, бо мы, маўляў, не кантакты першай групы.

На наступны дзень Сяргею стала горш, але з сэрцам, ён нават страціў прытомнасць. Выклікалі хуткую, яму зноў горш, выклікалі другі раз — мужу ўжо зрабілі экспрэс-тэст, але ён паказаў адмоўны вынік. Дарэчы, дактары хуткай былі нават без пальчатак, абароненыя абы-як.

Так выглядае экспрэс-тэст, туды ўводзіцца кроў з пальца. Але ў выпадку Сяргея ён памыліўся. Фота: nn.by

Так выглядае экспрэс-тэст, туды ўводзіцца кроў з пальца. Але ў выпадку Сяргея ён памыліўся. Фота: nn.by

На наступны дзень мужу трохі палягчэла, а мяне тэмпература не адпускала. Дзевяць сутак трымалася 39 градусаў, я з’ела горку парацэтамолу. Доктар раіў сабраць сілы і схадзіць на КТ. Дарэчы, доктар так за нас перажываў, што заходзіў дадатковы раз, калі быў у гэтым раёне, ставіў уколы ад тэмпературы.

Сяргей схадзіў на КТ, у яго выявілася пнеўманія. Мне адразу далі накіраванне — таксама пнеўманія, выпісалі адразу два антыбіётыкі.

Паражэнне лёгкіх паказала 25%. Патлумачылі, што ў бальніцу забіраюць, калі больш за 50% і людзі плююцца крывёю.

Зрабілі мазкі — яны станоўчыя.

Тэмпература спала на дзясятыя суткі. Палягчэла, але кашаль застаецца. На наступным тыдні зноў трэба будзе здаваць мазкі і КТ. Дарэчы, нам званілі нейкія кантралюючыя органы, пыталіся, як працякае захворванне і як нам абслугоўванне.

Сяргей Чарцілін набірае ў шпрыц прапісаны антыбіётык

Сяргей Чарцілін набірае ў шпрыц прапісаны антыбіётык

Адметна, што разам з намі жыве дачка, ёй 9 гадоў. Яе глядзеў педыятр і нічога не выявіў. Яна абсалютна нармальна сябе адчувае.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Добра дачка не захварэла…

Scroll Up