Новости / Коронавирус

У Камянецкім раёне ад пнеўманіі памерла 65-гадовая жанчына. Тых, хто забіраў цела, адправілі на ізаляцыю

3.05.2020, 19:14  / remove_red_eye 2469   / chat_bubble1

Любові Будкевіч было 65 гадоў. Раней яна працавала галоўным эканамістам на ААТ «Белавежскі» ў Камянецкім раёне, апошнім часам была на пенсіі.

У Камянецкім раёне ад пнеўманіі памерла 65-гадовая жанчына. Тых, хто забіраў цела, адправілі на ізаляцыю

Фото использовано в качестве иллюстрации, Вадим ЗАМИРОВСКИЙ, TUT.BY

Жанчыне стала кепска ў канцы сакавіка. 31 сакавіка з ацёкам лёгкіх яе забралі ў Камянецкую раённую бальніцу. А 15 красавіка перавялі ў Брэст. Спачатку ў пульманалагічнае аддзяленне, а потым — у рэанімацыю. Не стала Любові Будкевіч 1 мая. Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў яе муж Іван.

«У заключэнні аб смерці напісана «нырачная недастатковасць» і «пнеўманія», — кажа Іван Іванавіч. — Калі ўжо яе забралі з Брэста, то пазванілі і сказалі, што тэст на каранавірус быў станоўчы. Загадалі адразу везці на могілкі, дадому нават ніхто завозіў… Усіх, хто вёз цела, адправілі на самаізаляцыю на два тыдні, нават кіроўцу. Учора прыязджалі, бралі мазкі. Добра, што дом у нас прыватны, то можна на вуліцу выйсці, паветрам падыхаць».

«Я не буду сцвярджаць: быў там каранавірус ці не было. Кажу толькі пра тое, што мне сказалі па тэлефоне. Я падпісаў у моргу, што прэтэнзій не маю. Чалавека гэта ўжо не верне, — паведаміў Іван Будкевіч. – Былі хранічныя захворванні, але навошта іх агучваць».

Мужчына не ўяўляе, дзе яго жонка магла заразіцца COVID-19. У шлюбе яны пражылі 36 гадоў.

Читайте также: «Мы не можем отменить парад. Просто не можем». Лукашенко привел аргументы

Лукашенко: средств защиты и лекарств в Беларуси хватает, занято всего 10% ИВЛ

Все новости по теме Коронавирус читайте здесь.

Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram и будьте в курсе важнейших событий дня.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Шкада, з 31 сакавiка была пад доктарскiм доглядам…… Як яе месяц лячылi….

Scroll Up