Новости / Коронавирус

«А 8-й раніцы мы размаўлялі, а ў 12 яго ўжо ўвялі ў кому» — што вядома пра сьмерць любанскага лекара з COVID-19

30.04.2020, 19:13  / remove_red_eye 2912   / chat_bubble0

Шпіталізавалі і жонку памерлага лекара Леаніда Савіча. Яна працуе мэдсястрой у любанскай бальніцы.

«А 8-й раніцы мы размаўлялі, а ў 12 яго ўжо ўвялі ў кому» — што вядома пра сьмерць любанскага лекара з COVID-19

Фото: «Наша Ніва»

Пра сьмерць 54-гадовага ўрача-рэнтгеноляга зь Любані Леаніда Савіча стала вядома 30 красавіка. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзілі ў паліклініцы. Па словах пастара любанскай рэлігійнай грамады «Царква хрысьціян веры эвангельскай» Паўла Палазьніка, ён добра ведаў нябожчыка, паведамляе «Радыё Свабода»

«Леанід быў дыяканам нашай царквы, я яго добра ведаў, — кажа Палазьнік. — Мы вельмі даўно былі знаёмыя, 20 гадоў. Ён усе гэтыя гады працаваў у бальніцы. Спачатку тэрапэўтам, потым перавучыўся, стаў урачом-рэнтгенолягам. Леанід вельмі шмат працаваў. Яго вельмі любілі ў паліклініцы, шанавалі ў калектыве. Вельмі станоўчы чалавек. Быў на дошцы гонару ў райвыканкаме. Гэта незаменная страта».

Па словах пастара Паўла Палазьніка, захварэлі таксама жонка Леаніда Савіча і старэйшы сын. Паводле словаў Палазьніка, жонка Савіча цяпер у рэанімацыі. Было падазрэньне на каранавірус і ў малодшага сына лекара, аднак, па словах Паўла, яно не пацьвердзілася.

«Леанід памёр сёньня ўначы. Верагодна, мог заразіцца ў шпіталі. Яны разам з жонкай там працуюць, яна на пасадзе мэдсястры. Увесь час праводзілі на працы. Працоўны дзень — 9 гадзін. Начныя зьмены, дзённыя зьмены. А там кантынгент такі, што… Узровень рызыкі высокі».

Павел кажа, што зь Леанідам Савічам размаўляў апошні раз 19 красавіка. Лекар быў бадзёры і нават праглядаў здымкі ўласных лёгкіх.

«Леанід ужо быў у інфэкцыйным аддзяленьні, было падазрэньне на інфэкцыйную пнэўманію. Сказаў мне, што бачыў свой здымак. Што там нічога страшнага няма, невялікая пляма. А 8-й раніцы я зь ім гаварыў. А ў 12 гадзін дня ён ужо быў у рэанімацыі, яго ўвялі ў кому. Вось і ўсё».

Міністэрства аховы здароўя Беларусі не паведамляе дакладнай статыстыкі выпадкаў захворваньня мэдыкаў на COVID-19, а таксама не дае лічбы сьмерцяў мэдыкаў, у якіх быў выяўлены каранавірус. Апошні раз колькасьць мэдыкаў, хворых на COVID-19, агучыў у сярэдзіне красавіка міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік. Па словах міністра, тады хварэлі 419 чалавек.

Леанід Савіч

Читайте также: Еще плюс пять смертей. Минздрав Беларуси опубликовал данные по COVID-19 на 30 апреля

Хроника коронавируса за 29 апреля: Беларусь обгоняет стран-соседей по количеству новых случаев COVID-19, число заболевших растет

ВОЗ: Ситуация в Беларуси вызывает озабоченность

«Наблюдаем в Беларуси эволюцию вспышки COVID-19». Координатор ООН призвал белорусов оставаться дома

Все новости по теме Коронавирус читайте здесь.

Инфографика: Петр КАРАСЮК

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up