Новости / Коронавирус

Каранавірус: памёр навуковец з беларускага сакрэтнага прадпрыемства «Пеленг». Ён займаўся лазэрнымі прыцэламі і меў больш за 100 патэнтаў

28.04.2020, 15:20  / remove_red_eye 1033   / chat_bubble1

Афіцыйнага заключэння няма, але сваякі кажуць, што тэст на COVID-19 быў станоўчы.

Каранавірус: памёр навуковец з беларускага сакрэтнага прадпрыемства «Пеленг». Ён займаўся лазэрнымі прыцэламі і меў больш за 100 патэнтаў

Анатолю Тарэеву было 67 гадоў. Фота з «Аднакласнікаў»

У бальніцы ў Мінску памёр Анатоль Тарэеў, начальнік аддзела аптычных сістэм прадпрыемства «Пеленг», якое ўваходзіць у склад Дзяржаўнага вайскова-прамысловага комплекса Беларусі.

Інфармацыю пра яго смерць пацвердзілі «Нашай Ніве» сваякі Тарэева.

Першапачаткова Тарэева забралі з пнеўманіяй, ён правёў у бальніцы каля трох тыдняў. Апошнімі днямі стан пагоршыўся, мужчыну падключылі да апарата ШВЛ. Але выратаваць так і не змаглі.

Афіцыйнага заключэння аб смерці пакуль няма. Але сваякі кажуць, што Тарэеву рабілі тэст на каранавірус і ён быў станоўчым. Па словах сваякоў, ніякіх сур’ёзных хранічных захворванняў Тарэеў не меў.«Так, у бацькі быў каранавірус, — паведаміла «Нашай Ніве» Таццяна, дачка Тарэева. — Таму развітання не будзе, будзем хаваць у закрытай труне. Пахаванне адбудзецца ў чацвер, 30 красавіка».

У базе патэнтаў Беларусі на імя Анатоля Тарэева зарэгістравана больш за 100 адзінак. Ён займаўся лазернымі прыцэламі.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Гiнуць людзi………

Scroll Up