Новости / Коронавирус

У інфекцыйнай бальніцы Мінска памёр 53-гадовы галоўны металург «МАЗа»

26.04.2020, 16:51  / remove_red_eye 2098   / chat_bubble2

«Станоўчы тэст [на каранавірус] у яго быў пару тыдняў таму», — расказалі «Нашай Ніве» сваякі супрацоўніка завода.

У інфекцыйнай бальніцы Мінска памёр 53-гадовы галоўны металург «МАЗа»

Фото: http://maz.by

Прамысловыя колы Мінска абмяркоўваюць нечаканую смерць галоўнага металурга «МАЗа», 53-гадовага Аляксандра Скібара, піша Наша Ніва. Вядома, што ён ляжаў у інфекцыйным шпіталі сталіцы.

«Станоўчы тэст [на каранавірус] у яго быў пару тыдняў таму. Памёр ён сёння, ускрыццё будзе толькі заўтра. Таму даведкі, што прычына смерці — каранавірус, няма. Не ведаю, што будзе напісана ў пасведчанні, але па тэлефоне сказалі, што памёр ад сардэчнай недастатковасці. Пра хранічныя хваробы мне невядома. Дзе б ён мог заразіцца, невядома. Ён нікуды не вылятаў, у нас не было кантактаў з людзьмі, у якіх мы маглі б падазраваць каранавірус», — сказала «Нашай Ніве» сваячка памерлага.

Скібар не быў публічным чалавекам, у інтэрнэце няма яго здымкаў. Калегі пра яго адгукаюцца добра — у цэху, якім ён кіраваў, людзі працуюць цэлымі дынастыямі.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Рэд.: Дзякуй, выправілі.

Scroll Up