Новости / Коронавирус

Меркаванне. Як каранавірус прымусіў беларусаў перайсці ў апазіцыю да ўлады

23.04.2020, 10:33  / remove_red_eye 2323   / chat_bubble4

Самаізаляцыя беларускіх уладаў і спробы не агучваць дадзеныя па COVID-19 прывялі да таго, што людзі самі пачынаюць вырашаць надзённыя патрэбы.

Меркаванне. Як каранавірус прымусіў беларусаў перайсці ў апазіцыю да ўлады

У апошнія тыдні сітуацыя ў краіне складаецца так, што кіраўніцтва Беларусі і простыя жыхары жывуць як бы асобна адзін ад аднаго. Людзі, чуючы з тэлевізара заклікі не баяцца каранавіруса, бурчаць на кухнях і робяць тое, што самі лічаць патрэбным.

Мінздраў штотыдзень мяняе падачу дадзеных аб хворых на каранавірус. То падае рэбусы і задачкі, якія трэба самому разгадваць, то раптам раскрывае дадзеныя аб усіх, то падае лічбы толькі тых хворых, што ляжаць у бальніцах.

Гэтая няпэўнасць і абарона дадзеных аб захворваннях здзіўляе людзей. Даўно вядома, што насельніцтва лепш пераносіць любыя нягоды, калі ведае, што чакае ў будучым. Калі ўлада кажа самую горкую праўду. Маўляў, дарагі народзе, наперадзе будзе вельмі цяжка, будуць ахвяры, але калі мы будзем рабіць гэта і гэта, дык праз нейкі час вораг будзе разбіты, а перамога за намі. А пакуль трэба цярпець. Старыя, сядзіце па хатах, хто можа працаваць – працуйце, бо эканоміка не вытрымае карантыну, але прытрымлівайцеся ўсіх мераў бяспекі, бо колькасць тых, хто заразіўся, расце.

Гэтай шчырай размовы ўлады з народам у нас няма. Таму просты люд перастае верыць кіраўніцтву. Пашыраюцца плёткі і чуткі. У каго ні пытаў, усе лічаць, што дадзеныя па каранавірусе заніжаюцца, што шмат каму з памерлых запісваюць пнеўманію, а лічбы такіх хворых не агучваюць.

У такім выпадку народ пачынае дбаць пра сябе сам. Вельмі хутка самаарганізоўваючыся. Здаецца, трэці раз за многія гады людзі не слухаюць улады і масава робяць па-свойму. І ўлада не можа прымусіць і даць рады гэтаму маўкліваму супраціву. ТАК было з дэкрэтам ад дармаедах, транспартным падатку, прывязаным да тэхагляду, а цяпер з навучаннем дзяцей у школах. Разумеючы, што бацькі не пусцяць сваіх дзетак вучыцца ў красавіку, канікулы былі падоўжаны на два тыдні. Але калі пасля Лукашэнка сказаў хопіць, пара ісці за парты, у школы прыйшло вельмі мала вучняў.

Высветлілася, што за некалькі тыдняў канікул Міністэрства адукацыі амаль нічога не зрабіла, каб арганізаваць анлайн-навучанне. Настаўнікі былі кінутыя на самавыжыванне і самаарганізацыю. Выкладчыкам трэба весці ўрокі ў класах, дзе сядзяць 1–5 чалавек, а пасля яшчэ самастойна арганізоўваць анлайн-урокі з тымі, хто застаўся дома. Праграмы і метады падачы матэрыялу даводзіцца шукаць таксама самастойна.

Падзеі паказваюць, што ўлады даўно адарваліся ад рэчаіснасці і жывуць у нейкім сваім свеце. Народ шчыра не разумее, што адбываецца, дзеля чаго плануецца ў пік эпідэміі праводзіць парад Перамогі? Усе краіны ў Еўропе ад яго адмовіліся ці перанеслі. Шмат хто параўновае Парад-2020 з дэманстрацыямі на Першамай 1986 года, адразу пасля аварыі на ЧАЭС. Тады, дзеля камуністычнага патрыятызму, людзей пагналі на шэсце, нягледзячы на ў разы павышаны радыяктыўны фон.

Ці атрымаецца гэта паўтарыць у 2020 годзе – невядома. Магчыма, беларускае кіраўніцтва апынецца на пустой плошчы сам-насам з маршыруючымі салдатамі. Бо беларусы, не пусціўшы дзяцей у школу, застануцца глядзець парад дома па тэлевізары.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі

Все новости по теме Коронавирус читайте здесь.

Читайте также: Меркаванне. Чаму змаганне з COVID-19 у Беларусі нагадвае савецкую спробу спыніць нашэсце каларадскага жука

Крах эканомікі, змена граніц і ўрадаў. Як каранавірус можа змяніць наш лад жыцця

Ученые назвали ранние симптомы того, что коронавирус перейдет в тяжелую форму

Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram и будьте в курсе важнейших событий дня.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
4 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Котяра

Вылезет нам всем боком порочная практика назначать на высшие посты в государстве не лучших специалистов в своей сфере, а просто преданных чиновников.

Scroll Up