Новости / Коронавирус

Намесніца міністра аховы здароўя не ведае, чаму з афіцыйнага партала пра COVID-19 ізноў знікла статыстыка па рэгіёнах

10.04.2020, 19:00  / remove_red_eye 1222   / chat_bubble1

9 красавіка на нацыянальным партале была апублікавана інфармацыя пра колькасць хворых па абласцях. Сёння гэтая інфаграфіка знікла.

Намесніца міністра аховы здароўя не ведае, чаму з афіцыйнага партала пра COVID-19 ізноў знікла статыстыка па рэгіёнах

Алена Богдан, намеснік міністра аховы здароўя Беларусі. Кадр з відэа

Намесніца міністра на пытанне журналіста адказала ўзвінчана: «Прабачце, я не ведаю, чаму прыбралі інфармацыю з сайта StopCOVID. Прабачце, я не даю інфармацыю на сайт StopCOVID», пiша «Наша Нiва».

Магчыма, статыстыку на дадзены партал дае не Міністэрства аховы здароўя, а штаб пры Адміністрацыі прэзідэнта, хоць на галоўнай старонцы партала стаіць лога Міністэрства аховы здароўя.

8 красавіка Мінздароўя паведамляла пра 3 хворых на каранавірус у Брэсцкай вобласці. У той жа дзень абласная санстанцыя паведамляла пра 28 выпадкаў і дала іх размеркаванне па раёнах.

Праз дзень, 9 красавіка, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс заявіў, што ў вобласці каранавірус пацверджаны ў 41 чалавека, і таксама апісаў іх размеркаванне па раёнах. У той жа дзень партал Мінздароўя StopCOVID паведамляў, што ў Брэсцкай вобласці шпіталізаваныя 17 чалавек.

Разыходжанне статыстыкі мясцовай і партала StopCOVID Мінздароўя назіралася і па іншых рэгіёнах, дзе сваю статыстыку агучвалі мясцовыя органы — у Магілёўскай, Гродзенскай абласцях. Урэшце, 10 красавіка StopCOVID зняў інфармацыю па рэгіёнах.

Журналісты выказвалі здагадкі, што дадзеная інфармацыя з рэгіёнаў сістэматызуецца ў Мінску са спазненнем на некалькі дзён, але гэтаму няма пацвярджэння.

Брэсцкі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі апублікаваў статыстыку 8 красавіка — менавіта тую, якая разышлася са звесткамі Мінздароўя ў 9 разоў. Пасля гэтага ён больш яе не публікаваў.

Мінскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі публікуе статыстыку заражаных ВІЧ-інфекцыяй, дадзеных пра COVID-інфекцыю не дае.

Віцебскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі статыстыкі не дае, абмяжоўваецца інфаграфікай аб правілах гігіены.

Гродзенскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі публікуе статыстыку пра хворых і памерлых ад COVID па Кітаі і іншых краінах, але не дае статыстыкі па сваім рэгіёне.

Мінздароўя пачало рэгулярна даваць свае звесткі пра колькасць хворых і памерлых ад COVID з 2 красавіка, пасля рэзкай крытыкі на яго адрас з боку грамадскасці за адсутнасць яснай статыстыкі. Звесткі па рэгіёнах пры гэтым публікуюцца нерэгулярна. Ва ўсіх іншых еўрапейскіх краінах гэтыя звесткі публікуюцца рэгулярна і не складаюць таямніцы.

Читайте также: Замминистра здравоохранения отказалась сказать, сколько врачей заражено коронавирусом

Минздрав Беларуси ввел лимиты на продажу парацетамола, масок и антисептиков

Стоматологи временно должны перестать оказывать плановую помощь. Частников это тоже касается

Все новости по теме Коронавирус читайте здесь.

Инфографика: Петр КАРАСЮК
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
старее
новее большинство голосов
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Nickname

Так яна не праграмiст, вось i не ведае…

Scroll Up