Новости / Коронавирус

Згарэў за пяць дзён. У Віцебску ад каранавіруса памёр 58-гадовы палкоўнік пракуратуры

5.04.2020, 13:49  / remove_red_eye 2873   / chat_bubble1

«Падумаць не маглі, што ў нас можа быць нейкі каранавірус».

Згарэў за пяць дзён. У Віцебску ад каранавіруса памёр 58-гадовы палкоўнік пракуратуры

Фото: «Наша Ніва»

У Віцебску за няпоўны тыдзень ад пнеўманіі згарэў былы следчы па найважнейшых справах Віцебскай абласной пракуратуры, палкоўнік у адстаўцы, 58-гадовы Анатоль Высоцкі.

Былыя калегі расказалі «Нашай Ніве», што толькі ў панядзелак, 30 сакавіка, ён адкрыў бальнічны, а ўжо ў пятніцу, 3 красавіка, ім паведамілі пра запланаванае на нядзелю пахаванне.

У выніку публічнага развітання не будзе, бо прыйшоў пасмяротны аналіз на каранавірус — станоўчы… 

Гэтую інфармацыю «Нашай Ніве» падцвердзіла жонка памерлага. 

– Узялі аналіз — ён падцвердзіўся. Гэта не хаваецца. Як сталі вядомыя вынікі — пазванілі з санэпідэмстанцыі. Нам цяпер тэсты гэтыя зробяць: зараз прыедуць апрацаваць кватэру, тэсты зробяць — і на ізаляцыю. Мы ж не маглі нават падумаць, што ў мужа станоўчы вынік! І адкуль жа я ведаю, дзе ён мог заразіцца?

Мы ж не ездзілі нікуды, на месцы былі. Я на работу і з работы, ну ў краму зайду. Ён таксама ў краму мог зайсці, на рынак, на лецішча — усё. А так ён дома сядзеў, пенсіянер, нікуды не выходзіў, не ездзілі нікуды. 

Пачыналася з тэмпературы, тры дні патэмпературыў — 38. Ён сам звязваў гэта з простай прастудай, маўляў, быў на лецішчы, як ён казаў, дровы складваў, пратапіў, выбег на вуліцу — ну, можа, прадзьмула, прастыў ды прастыў… Падумаць не маглі, што ў нас можа быць нейкі каранавірус, — сказала «Нашай Ніве» жонка. 

Са слоў жонкі, у палкоўніка Высоцкага была арытмія, ён быў сардэчнік.

Як вядома, каранавірусная інфекцыя дае ўскладненні ў форме пнеўманій. Асабліва цяжка яе пераносяць людзі старэйшага ўзросту, з хранічнымі захворваннямі. Па заразнасці каранавірус падобны да грыпу.

Фото: Женщина о том, как не могла добиться госпитализации в Лунинце, поехала в Минск – оказалось, у нее COVID-19. «И мы все это время ходили и разносили»

«Отец умер, мы с мамой согласились на экспериментальное лечение». Еще одна жертва коронавируса в Минске

Белорусы в соцсетях пишут некрологи про себя

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Такi ён, гэты вiрус…………

Scroll Up