Новости / Коронавирус

«Госпадзе, мая бедная дзяўчынка…» Яшчэ адна жанчына з каранавірусам памерла ў Мінску

3.04.2020, 14:40  / remove_red_eye 12079   / chat_bubble1

У 2-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска памерла 67-гадовая Вольга Дзеравянка. У яе хуткацечна развіўся ацёк лёгкіх, а тэст на каранавірус паказаў станоўчы вынік. Муж жанчыны цяпер таксама ляжыць у бальніцы. «Госпадзе, бедная мая дзяўчынка… Яна ўвесь час сядзела дома, была на пенсіі. Схадзіла толькі ў паліклініку за тыдзень да смерці, па рэцэпт», — расказаў ён «Нашай Ніве».

«Госпадзе, мая бедная дзяўчынка…» Яшчэ адна жанчына з каранавірусам памерла ў Мінску

Вольга Дзеравянка, фота з «УКантакце»

Жанчыне стала кепска ў нядзелю, 29 сакавіка. Уначы тэмпература падскочыла да 39 градусаў, паведамляе «Наша Ніва».

Муж выклікаў хуткую, але жонка адмовілася ад шпіталізацыі, хоць і былі падазрэнні на пнеўманію. Днём у панядзелак у сям’ю прыйшла ўчастковы тэрапеўт, паслухала жанчыну і настаяла на шпіталізацыі. Пасля абеду Вольгу адвезлі ў 2-ю гарадскую клінічную бальніцу.

У аўторак муж прынёс ёй неабходныя рэчы — посуд, бялізну. Сустрэцца сужэнцам не дазволілі, толькі перагаварыць па тэлефоне.

«Потым пачаў тэлефанаваць ёй пасля ціхай гадзіны — не бярэ слухаўку. Патэлефанаваў яшчэ праз гадзіну — не бярэ. Я на пост пазваніў, сказалі, што яна ў рэанімацыі. А раніцай у сераду мне патэлефанавалі, што жонка памерла а першай гадзіне ночы, — пераказвае тыя падзеі мужчына. —

Ужо пасля абеду, калі я прыйшоў дадому, мне патэлефанавалі з паліклінікі і сказалі, што тэст у жонкі на каранавірус станоўчы. Мяне выклікалі ў паліклініку. Загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення мяне праслухала — лёгкія быццам чыстыя, тэмпературы не было наогул. Сказала, што, як будзе вынік майго тэсту, патэлефануюць.

А бліжэй да ночы я гляджу — у мяне тэмпература 37,4. Выклікаў хуткую, і мяне прывезлі ў бальніцу. Чакаю выніку».

Цяпер мужчына знаходзіцца на каранціне ў Мінскім анкалагічным цэнтры, што каля Акадэміі навук, частку якога перапрафілявалі цяпер пад прыём каранавірусных кантактаў. Адчувае сябе добра — толькі невялікая тэмпература і крыху баліць горла.

Мужчыну 65 гадоў. Да таго як трапіў на каранцін, хадзіў на работу. Кажа, у калектыве пра сітуацыю ўжо ведаюць: «Усё пад кантролем. Нехта ўжо тэст нават рабіў, з кім я сустракаўся ў пятніцу».

Яўген расказвае, што ў яго жонкі былі праблемы з сэрцам і інсулінавы дыябет.

«Была пнеўманія і сардэчная недастатковасць, і ў выніку ацёку лёгкіх яна памерла… Госпадзе, бедная мая дзяўчынка… Яна ўвесь час сядзела дома, была на пенсіі. Схадзіла толькі ў паліклініку за тыдзень да смерці, па рэцэпт, у яе шмат лекаў».

Пахаваннем яго жонкі займаецца агент. «У нас складзеная дамова. Нікога не пускаюць [на пахаванне]. Гэта крэмацыя будзе, я ўжо забяру ўрначку», — кажа муж.

Читайте также: Основная причина смерти — коронавирус. В Витебске умер еще один мужчина с пневмонией на ИВЛ

 «Мертвые экономику не поднимут». Что будет с белорусской экономикой на карантине, рассказывают экономисты

Хроника коронавируса за 1 апреля. За сутки заразилось 78 тысяч человек. В США COVID-19 выявлен более чем у 200 тыс. человек

Как мы узнавали, есть ли в Барановичах коронавирус

Все новости по теме Коронавирус читайте здесь.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник
Глаз как у орла
Герой

Жахлiва гэта…

Scroll Up