Новости / Коронавирус

Памерла настаўніца з Копыльскага раёна, дзе выявілі каранавірус

1.04.2020, 11:30  / remove_red_eye 5861   / chat_bubble3

Жыхары вёскі Новыя Доктаравічы расказваюць, што памерла настаўніца Наталля А., якую шпіталізавалі з пнеўманіяй каля двух тыдняў таму.

Памерла настаўніца з Копыльскага раёна, дзе выявілі каранавірус

Доктаравіцкая сярэдняя школа.

Пра смерць Наталлі А. Радыё Свабода расказаў яе сусед Мікалай, былы настаўнік Доктаравіцкай школы.

«Памерла Наталля, памерла сёння ўночы, — паведаміў у размове са «Свабодай» Мікалай. — Я быў раніцай у краме, там людзі расказалі пра гэта. У Доктаравічах ужо ведаюць».

Па словах Мікалая, апошнія пяць дзён Наталля была ў рэанімацыі, лекары змагаліся за яе здароўе. Медыкі казалі аднавяскоўцам, што ў яе нібыта быў каранавірус.

У Копыльскай лякарні не адказваюць на тэлефанаванні журналістаў.

У Новыя Доктаравічы Наталля А. пераехала разам з мужам з Мінска каля чатырох гадоў таму. У мясцовай школе яна выкладала англійскую мову. Муж доўгі час быў вайскоўцам, цяпер на пенсіі. Яго разам з дачкой шпіталізавалі 30 сакавіка.

У той жа дзень медыкі «забралі» з вёскі каля 20 дарослых і столькі ж дзяцей. Паводле інфармацыі «Свабоды», атрыманай ад бацькоў вучняў Доктаравіцкай школы, у некаторых дзяцей аналіз на каранавірус даў станоўчы вынік.

Нагадаем, што раніцай 1 красавіка жыхарка Віцебска расказала, што яе мама памерла ад каранавіруса, а 31 сакавіка ў Беларусі памёр віцебскі акцёр – першая афіцыйна прызнаная ахвяра COVID-19. 

Усе навіны на тэму Каранавірус чытайце тут.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
3 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
ДедСаша

Зноу чуткi: «Людз расказалi …» А дзе ж медыкi ? Дзе iх словы?

Scroll Up