Новости / Спадчына

Война с киосками, уникальное «самоубийство» и арест на швейной фабрике. О чем писали барановичские газеты в марте 1930 и 2000 годов

28.03.2020, 10:12  / remove_red_eye 1868   / chat_bubble3

Как жили Барановичи, а также регион 90 и 20 лет назад, узнала Intex-press, пролистав мартовские номера старых газет.

Война с киосками, уникальное «самоубийство» и арест на швейной фабрике. О чем писали барановичские газеты в марте 1930 и 2000 годов

Вуліца Шаптыцкага (цяпер Савецкая) на польскай паштоўцы 1934 года. З калекцыі Руслана РАВЯКІ

1930 год

Życie Nowogródzkie

6 сакавіка

Пасяджэнне гарадской Рады

Некалькі дзён таму адбылося пасяджэнне гарадской Рады пад старшынствам бурмістра пана Мацкевіча. Пасля прачытання пратакола апошняга пасяджэння гарадской Рады пачалося зацвярджэнне бюджэта за 1928–29 гады. Дэпутат Вараб’еўскі адзначыў у справаздачы дэфіцыт і раскрытыкаваў неэфектыўнасць гарадской эканомікі. З-за гэтага адбылася невялікая дыскусія, пасля якой справаздача была зацверджана.

Адбыліся давыбары ў бюджэтную камісію гарадской Рады. Туды абралі пана Даноўскага і пана Рубінава. Дэпутат Махай ад імя сацыялістычнай фракцыі выказаў пратэст супраць вялікай колькасці ў камісіі сябраў фракцыі жыдоў.

Абмеркаванне пабудовы кіёскаў на вуліцах горада выклікала бурную дыскусію. Бурмістр паказаў праект размяшчэння кіёскаў. Дэпутат Ізыгзон (жыдоўская фракцыя) адзначыў, што падчас сусветнага крызісу гэта рызыкоўная справа. Радны Даноўскі прапанаваў вызначыць, ці наогул ёсць неабходнасць пабудовы новых кіёскаў для гараджан, а калі ёсць, дык колькі і дзе. Дэпутат Рабіновіч прапанаваў зняць гэтае пытанне з разгляду. У адказ дэпутат Махай паведаміў, што яго не цікавяць праблемы купцоў і гандляроў. Радны Ізыгзон адказаў, што тыя кіёскі пагражаюць бізнесу існуючых купцоў.

У выніку дыскусіі была ўхвалена пабудова кіёскаў па адрасах: 1) вул. Нарутовіча, рог з вул. Грабскай (цяпер Камсамольская з Куйбышава), 2) вул. Нарутовіча, рог з вул. Шаптыцкага (цяпер Камсамольская з Савецкай), 3) вул. Сенатарская, рог з вул. Шаптыцкага (цяпер Горкага з Савецкай), 4) Мінская, рог з Шасовай (цяпер Прытыцкага з Брэсцкай), 5) Шасовая, рог з Міцкевіча (цяпер Брэсцкая з Леніна), 6) вул. Рынкавая, рог з Шырокай (цяпер Фралянкова з Тэльмана), 7) вул. Сенатарская, рог з Сасновай (цяпер неіснуючае скрыжаванне Горкага з Грыцаўца).

Радны Літвак прапанаваў забараніць прадастаўляць арэнду кіёскаў трэцім асобам. Але была прынятая прапанова Махая, каб прадастаўляць права арэнды кіёскаў трэцім асобам з дазволу магістрата.  

Радны Вараб’еўскі ўзняў пытанне пакупкі горадам аўтамабіля для пажарнай каманды. Пан бурмістр адказаў, што такая пакупка ніяк не адаб’ецца на гарадскім бюджэце, бо адбудзецца за кошт субсідый.

Пасля прымаецца прапанова дэпутата Махая аб зборы ў хуткім часе Рады, па пытаннях паляпшэння сітуацыі з беспрацоўнымі ў горадзе.

Напрыканцы пасяджэння, у 1.30 ночы, радны Блашынскі падаў прапанову перайменаваць вуліцу Свяцілаўскую на вуліцу палкоўніка Берка Ёселевіча.

Абвестка ў Życie Nowogródzkie аб паказе новага фільма ў Баранавічах «Калі жанчына здраджвае».

Абвестка ў Życie Nowogródzkie аб паказе новага фільма ў Баранавічах «Калі жанчына здраджвае».

13 сакавіка

Замест кіёскаў – будкі са сланечнікамі

Не раз мы ўздымалі пытанне пабудовы газетнага кіёска ў Баранавічах. Кіёска, які б адпавядаў усім культурным падзеям Баранавіч. Кіёска, у якім прадавалася б не толькі мясцовая, але і сталічная і загранічная прэса. Кіёска, дзе можна было б аформіць падпіску ці замовіць навуковыя выданні і белетрыстыку. Пра гэта мы марым, бо ў Баранавічах, сорамна сказаць, дагэтуль няма ніводнай кнігарні!

Нашыя надзеі, аднак, былі кепска зразумелыя бацькамі горада ці, магчыма, скарыстаныя для нейкіх сваіх карысных задумаў. Бо на пасяджэнні Рады 2 сакавіка было вырашана збудаваць ажно сем кіёскаў у горадзе. І, як мы даведаліся, у тых кіёсках «між іншым будуць прадавацца і газеты». Але галоўнымі таварамі ў тых кіёсках будзе селядзец, мыла, шакалад і сланечнікі і г.д., а газеты, відаць, будуць служыць для пакавання тых далікатэсаў.

З многіх прычын, якія паказваюць непатрэбнасць такіх кіёскаў-будак, адзначым найперш: вульмі вузкія ходнікі ў горадзе, пабудова на якіх кіёскаў затармозіць і так праблемны пешаходны рух. Акрамя таго, такія будкі будуць прычынай распаўсюду заразы, з’яўлення смецця на вуліцы, а нашаму гораду нададуць выгляд ярмарачнага характару.

Кажуць, што…

Кажуць, што магістрат Баранавіч мае намер адкрыць уласны  аўтобусны маршрут да Сталпцоўскага павета, каб дазволіць жыхарам карыстацца паслугамі вядомага ветэрынарнага доктара ў Новым Свержані.

Гэта прапанова Баранавіцкай касы хворых, якая для паляпшэння медыцынскіх паслуг сваім сябрам вырашыла купіць 20-мясцовы аўтобус Ostotop. Пацыенты з касы змогуць карыстацца ім два разы на месяц па зніжанай плаце ў 10 злотых.

Варшаўскія махляры на баранавіцкім бруку

Адаму Жыжу з вёскі Гайнінец 7 сакавіка на вуліцы Говэра незнаёмец прапанаваў купіць два залатыя пярсцёнкі па вельмі нізкай цане ў 70 злотых. Адам, узрадаваны такой прапановай, купіў пярсцёнкі і пайшоў далей. Аднак радасць была нядоўгай, бо небарака даведаўся, што пярсцёнкі з латуні. Відаць, варшаўскім махлярам робіцца цесна ў Варшаве, калі за 70 злотых яны едуць у Баранавічы ці гэта мясцовы злодзей спрабуе новы спосаб здабыцця лёгкіх грошай.

Адаму нічога не засталося, акрамя як звярнуцца ў пастарунак паліцыі. Няхай гэты прыклад будзе папярэджаннем для іншых даверлівых.

Абвестка ў Życie Nowogródzkie аб курсах для швачак у Баранавічах.

Абвестка ў Życie Nowogródzkie аб курсах для швачак у Баранавічах.

Здарэнне на чыгунцы

На днях чыгуначны цягнік №376 «Лунінец-Баранавічы», якім кіраваў машыніст Станьскі, на 242 км каля ст. Буды наехаў на фурманку. У выніку загінулі 33-гадовы жыхар Сіняўкі Фейвель Клён і конь. Воз разбіты ўшчэнт.

Брат загінуўшага, які ехаў у той самай фурманцы, – ацалеў. Следства вядзе пастарунак паліцыі ў Мядзведзічах.

16 сакавіка

Сенсацыйнае «самазабойства» пад Баранавічамі

У Мікашэвічах Баранавіцкага павета нейкі Гнацюк здзейсніў спробу самагубства, якое яшчэ не было апісана ў гісторыі. Вырашыўшы пазбавіць сябе жыцця, 50-гадовы Гнацюк узяў сякеру і гарматную гранату і падаўся да лесу.

Там зрабіў сабе крыж, укапаў яго ў зямлю, а побач расклаў вогнішча. Над агнём ён змайстраваў надбудову, куды залез сам і лёг. Потым кінуў у вогнішча гранату і пачаў маліцца.

Праз некалькі хвілін граната выбухнула. Гнацюку адарвала абедзве нагі і адкінула яго на некалькі метраў ад вогнішча.

Упарты самагубца, адчуваючы, што яшчэ жывы, вырашыў дапаўзці да чыгункі і легчы на рэйкі перад цягніком.

На шчасце, там якраз працавалі чыгуначнікі, яны паклалі Гнацюка на воз і завезлі да паліцэйскага пастарунка ў Мікашэвічах, адкуль няўдалага самагубцу даставілі ў лунінецкі шпіталь.

Polska Zbrojna

27 сакавіка

Новая крыніца тыфу

У вёсках пад Баранавічамі за мінулы тыдзень зарэгістравана 12 новых выпадкаў захворвання тыфам. Для папярэджання эпідэміі ў тыя вёскі накіраваны санітарныя аддзелы.

 

2000 год

Intex-press

30 марта

Арест на швейной фабрике

В наручниках из служебного кабинета вывели одного из заместителей директора швейной фабрики №1.

Он был арестован сотрудниками милиции при проведении оперативно-разыскных мероприятий 22 марта. По этому факту директор фабрики Александр Васильевич Селифонтов сказал: «Во время ареста моего заместителя на предприятии проходила отчетно-перевыборная профсоюзная конференция и я находился там. Поэтому прокомментировать ничего не могу. Лишь подтверждаю сам факт ареста». Сообщить читателям подробности этого инцидента мы пока не имеем возможности, поскольку по делу ведется следствие.

У «скорой помощи» нет бензина

28 марта городская станция скорой помощи не смогла обслужить около 30% поступивших вызовов.

Подобное у нас в городе происходит впервые. Причина в том, что в этот день городской бюджет не выделил денег на заправку транспорта «скорой». Напряженная ситуация с деньгами на бензин для скорой помощи тянется не один день, а почти шесть месяцев. Вот что сказал по этому поводу Юрий Сергеевич Гучек, заместитель главного врача станции скорой помощи: «Мы почти каждую неделю буквально «выбиваем» деньги на бензин. И каждый раз в конце недели сталкиваемся с угрозой остановки работы на выходные дни».

Как заверили в финансовом отделе горисполкома, в ближайшие дни деньги на бензин для скорой помощи появятся. Но, похоже, до тех пор, пока ее работники будут «выбивать» положенные для работы транспорта деньги, страдать будут больные.

Читайте также: Взрыв гранаты, дефицит молока и вице-бурмистр о развитии города. О чем в феврале писали барановичские газеты 90 и 20 лет назад

Машина автошколы сбила детей на тротуаре, а патрон от противогаза покалечил людей. О чем писали барановичские газеты в январе 1930 и 2000 годов

Открытие Польского банка, опасные тротуары и дефицит бензина на АЗС. О чем писали барановичские газеты в декабре 1929 и 1999 годов

 Советские диверсанты, крушение автобуса и убийство профлидера ПХБО. О чем писали барановичские газеты в ноябре 1929 и 1999 годов

 Газовая атака на Барановичи, смерть водителя автобуса и что удивило Лукашенко в магазине «Дружба». О чем писали газеты в октябре 1929 и 1999 годов

Массовая драка с топорами, курсы по сборке радиоприемников и открытие БЖД музея. О чем писали барановичские газеты в августе 80 и 20 лет назад

Побег из полицейского участка, пожар в Литовском лесу и переезд горисполкома в Дом искусств. О чем писали газеты в Барановичах 80 и 20 лет назад (июль)

Собака загрызла женщину, осужден работник суда и четверо утонувших на Мышанке за неделю. О чем писали газеты в Барановичах 80 и 20 лет назад  (июнь)

Локомотив наехал на железнодорожную платформу, следователь спустил на врача собаку. О чем писали в Барановичах 80 и 20 лет назад  (май)

 
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

3
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
2 Цепочка комментария
1 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
3 Авторы комментариев
NicknameДедСашаPatrick Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Patrick
Участник
Загрузка аватара
За просмотр контента
Комментатор
Первая сотня
За посещение сайта
Глаз как у орла
Логин на сайт
Ударник

«У «скорой помощи» нет бензина» — а в то время водители АП-2 элементарно сливали и продавали топливо.

Scroll Up