Новости / Общество

«Дзень Волі – гэта грунт нашай дзяржавы». Што значыць для беларусаў свята незалежнасці

25.03.2020, 9:04  / remove_red_eye 398   / chat_bubble0

25 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчана незалежнасць БНР. Святочнай гэтую дату лічаць далёка не ўсе жыхары краіны. Чаму так адбываецца і ці варта чакаць перамен, Intex-press распавялі тыя, для каго Дзень Волі – важны дзень.

«Дзень Волі – гэта грунт нашай дзяржавы». Што значыць для беларусаў свята незалежнасці

Карта БНР

Віктар Мязяк, актывіст, сябра Рады ГА «Таварыства беларускай мовы»:

– Для мяне і для маёй сям’і Дзень Волі – гэта вялікае свята. Усе народы адзначаюць той дзень, калі яны вырашылі стаць незалежнымі і займець сваю дзяржаву. Такое рашэнне 25 сакавіка 1918 года прынялі і беларусы. І гэты дзень павінен быць дзяржаўным святам. Паглядзіце, як адзначаюць Дзень Незалежнасці іншыя краіны. Напрыклад, Францыя ці ЗША. А ў нас… У мінулым годзе, напрыклад, Дзень Волі выпхнулі з Мінска ў Гародню. Не зусім правільна, на мой погляд.

Я святкую Дзень Волі, і святкую даўно. Калі не еду ў Мінск, адзначаю яго з сям’ёй дома.

Веру ў тое, што з цягам часу стаўленне да Дня Волі ў Беларусі зменіцца. Бо час усё змяняе. Сорак год назад пра Дзень Волі і казаць было нельга, потым былі часы, калі 25 сакавіка святкавалася на дзяржаўным узроўні, а потым, пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі, зноў пайшоў «адкат». Але так не застанецца назаўсёды.

Людзі мяняюцца, з’яўляецца больш інфармацыі, яе лягчэй знайсці, прааналізаваць. І маладыя людзі гэта робяць. Яшчэ гадоў 15–20 назад толькі на маёй машыне была «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяжок у салоне. А зараз у многіх ці сцяжкі, ці налепкі «едзе беларусік», «едзе беларусачка».

Владимир Мацкевич, философ, методолог:

– Пока День Воли не является общебелорусским праздником. И то, значим ли он для меня или нет, не сделает его таким.

Конечно, я бы хотел, чтобы 25 марта стало общенациональным праздником и большинство белорусов осознали преемственность сегодняшнего государства, сегодняшней нации и этого события – объявления белорусской государственности.

Сделать День Воли общенародным праздником можно единственным способом: обеспечить историческую преемственность Республики Беларусь и БНР. Оформляется это передачей полномочий Рады БНР, которая до сих пор существует в изгнании, новому правительству Республики Беларусь.

А чтобы Рада БНР могла это сделать, нужно собрать учредительное собрание и осуществить «перезагрузку» сегодняшней Республики Беларусь, которая сейчас по факту является правопреемником не БНР, а БССР. Когда в общественном сознании сместится эта преемственность, тогда 25 марта станет общенародным праздником.

С практической точки зрения пока это все выглядит малореальным. Но, так или иначе, история ведет, толкает нас именно к этому. Рано или поздно мы сможем перезагрузить белорусское государство.

Мiкалай Падгайскi, намеснiк старшынi Баранавiцкай гарадской арганiзацыi ГА «Таварыства беларускай мовы»:

– Дзень Волi – важнае свята. На мой погляд, гэта аснова, грунт нашай дзяржавы. Не было б БНР, то не было б нi БССР, нi Беларусi. У іншых дзяржавах такія даты з’яўляюцца галоўнымі дзяржаўнымі святамі. Але, на жаль, не ў нас.

Стварэннем БНР беларусы заявілі аб сабе, аб існаванні сваёй нацыі.

Тая сітуацыя, якую мы бачым зараз – калі Дзень Волі ўспрымаецца як свята апазіцыі, гэта працяг панавання зла. Пры ўладзе людзі добрыя, амаль да кожнага з іх можна падысці, пагаварыць. Але яны – людзі сістэмы. А яна падпарадкоўваецца злу ў філасофскім сэнсе гэтага слова. Мы прайшлі і падаўленне паўстанняў, і праліванне крыві. І што мы бачым? Тым, хто меў дачыненне да гэтага, стаяць помнікі ў кожным горадзе, іх імёны носяць вуліцы.

Я веру, што калі-небудзь дабро ўсё ж пераможа і гістарычная справядлівасць возьме верх. Але, на жаль, да такіх часоў я, мабыць, не дажыву.

ДАРЭЧЫ 

Дзень Волі – неафіцыйнае свята, якое адзначаецца 25 сакавіка. Яно прысвечана прыняццю ў 1918 годзе Трэцяй Устаўной граматы Рады БНР, якая абвясціла незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Традыцыйна Дзень Волі адзначаюць мітынгамі ў Мінску і іншых гарадах. У 2020 годзе аргкамітэт адазваў заяўку на мітынг-канцэрт у Мінску з-за каранавіруса.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up