Новости / Культура

На курсах «Мова нанова» ў Баранавічах распавядуць пра хуткія спатканні, назвы мясцінаў і экалогію

11.03.2020, 11:06  / remove_red_eye 199   / chat_bubble1

На заняткі завітае эколаг і старшыня экалагічнай арганізацыі «Неруш» – Уладзімір Зуеў.

На курсах «Мова нанова» ў Баранавічах распавядуць пра хуткія спатканні, назвы мясцінаў і экалогію

Фота: movananova.by

Тэма заняткаў – тапонімы (назвы мясцін) і хуткія спатканні, калі чалавек не проста вывучае тэорыю, а і сустракаецца з людзьмі, якія таксама хочуць размаўляць па-беларуску, і атрымліваецца жывая практыка.

– Акрамя гэтага, гаворка пойдзе пра праект «Балтыка пачынаецца тут», у рамках якога слухачы курсаў даведаюцца, як Баранавіцкі регіен уплывае на Балтыйскае мора і як можна дапамагчы яму, – паведаміла Intex-press Анна Ліцкевіч, вядучая курсаў.

Занятак адбудзецца 11 сакавіка ў 18.30 у бізнэс-цэнтры па вул. Савецкая, 84 (побач з крамай «Сластена»). Уваход вольны.

Заняткі «Мова Нанова» праходзяць у Баранавічах бясплатна кожную сераду, сустрэча доўжыцца каля дзвюх гадзін.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Уваход вольны

Гэта добра…

Scroll Up