Новости / Культура

Бясплатны канцэрт барда Віктара Шалкевіча пройдзе ў Баранавічах

10.03.2020, 17:33  / remove_red_eye 323   / chat_bubble1

Беларуская інтэрнэт бібліятэка запрашае на сустрэчу, якая адбудзецца 12 сакавіка у 18.00, у бары «Бочка», што у гатэлі «Славянская хата».

Бясплатны канцэрт барда Віктара Шалкевіча пройдзе ў Баранавічах

Віктар Шалкевіч, фота wikipedia.org

У праграме:

  • прэзентацыя беларускай інтэрнэт бібліятэкі kamunikat.org;
  • канцэрт Віктара Шалкевіча, вядомага актора, сьпевака і шоўмэна.

Вiктар Шалкевіч нарадзіўся у 1959 годзе у Гарадзенскай вобласьці. Бард, актор, паэт і шоўмэн.

Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песьні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі, кавалерамі якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг і іншыя.

Саркастычныя творы гарадзенца станоўча ўспрымаюцца сучасьнікамі як прыклад клясычнага гумару. Зьяўляецца ляўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). З канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы.

Сустрэча адбудзецца 12 сакавіка у 18.00, у бары «Бочка», што у гатэлі «Славянская хата».

Даезд аўтобусамі № 1; 3; 7; 14; 18; 28; 29 да прыпынку «Мясакамбінат». З прыпынку вярнуцца на зад каля 80 м і павярнуць налева на вуліцу М. Казея, 16.

Уваход вольны.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Добрая справа.

Scroll Up