Новости / Культура

Прэзентацыя CD-кнiгi «Бяседныя песнi» адбудзецца ў Баранавiчах

3.03.2020, 16:39  / remove_red_eye 116   / chat_bubble1

На бясплатныя курсы «Мова нанова» 4 сакавiка завiтае адзін з арганізатараў праекта Tradycyja Сяржук Доўгушаў. У наведвальнiкаў будзе магчымасць паслухаць яго расповед пра застольныя песнi беларусаў, а таксама паспяваць iх.

Прэзентацыя CD-кнiгi «Бяседныя песнi» адбудзецца ў Баранавiчах

Сяржук Доўгушаў. Фота: nn.by

У зборнiк «Бяседныя песнi» ўвайшлi застольныя творы, якiя спявалi разам с роднымi, знаёмымi i суседзямi на розныя святы – народзiны дзiцяцi, шлюб i iншыя. У iх славiлi шчодрасць гаспадароў, апавядалi пра ўзаемаадносiны з мужам, свёкрам цi свякроўю, пра смутак i цяжкi лёс, жаночую долю i сацыяльную няроўнасць.

Большасць песень не абрадавыя, а жыццёвыя, i, нягледзечы на гэта, не ўсе яны маюць сумны настрой, ёсць i гумарыстычныя творы.

У кнiгу-CD увайшлi 34 кампазiцыi. У выданнi на дзвюх мовах – беларускай i ангельскай – змешчана даведка пра песенныя традыцыi беларусаў, iнфармацыя пра кожны аўдыёзапiс i фатаздымкi з архiваў выканаўцаў.

Аўтарам iдэi старэння такой кнiгi з’яўляецца Сяржук Доўгушаў – музыка, этнограф, выкладчык i менеджар культурніцкіх праектаў, таксама саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі і лідар гурта Vuraj, кіраўнік і арганізатар праекта «Спеўны сход».

Паслухаць расповед Сержука можна будзе 4 сакавiка, у 18.30 гадзiн, у бiзнес-цэнтры на вул. Савецкая, 84 (побач з крамай «Сластёна»). Уваход вольны.

Акрамя сустрэчы арганiзатары абяцаюць цiкавую моўную частку пра «фемiнiтывы» – блогерак, фатаграфiнь i прэзiдэнтак.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Цiкавая навiна…

Scroll Up