Новости / Происшествия

Мінскі педагог прыйшоў у кабінет дырэктара і зрабіў сабе харакіры

1.03.2020, 15:45  / remove_red_eye 15364   / chat_bubble2

18 лютага ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі адбылося надзвычайнае здарэнне: педагог Андрэй С. прыйшоў у кабінет да дырэктара, дастаў нож і пачаў біць і рэзаць сабе жывот.

Мінскі педагог прыйшоў у кабінет дырэктара і зрабіў сабе харакіры

Мінскі палац дзяцей і моладзі, фота з Вікіпедыі

Калегі па Палацы дзяцей і моладзі ў размовах з «Нашай Нівай» апісваюць Андрэя як «выдатнага мужчыну» і не могуць падабраць словаў, каб апісаць здарэнне, бо прычыны ім не ясныя. 

Пацярпелы працаваў у аддзеле тэхнічнай творчасці і спорту, яму было троху за 50 год. Медыкі на выклік прыехалі хутка. Андрэй С. выжыў, цяпер ён у рэанімацыі. 

Адміністрацыя не каментуе здарэнне, звязацца з самім Андрэем пакуль немагчыма — у месенджарах апошні раз ён быў у дзень здарэння, хатні тэлефон адключаны. Крымінальную справу пакуль не завялі. Міліцыя праводзіць праверку, паведамілі «Нашай Ніве» ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Можа псiхiчнае што… Пагутарыць i вырашыць пытанне без дэманстратыўных «выкiдаў» гэта не для яго было, як бачым….

Scroll Up