Новости / Общество

Абраныя лаўрэаты прэміі баранавіцкага краязнаўца Сырыцы за 2019 год

24.02.2020, 10:37 / remove_red_eye 202 / chat_bubble1

Эдзіта Бранцэвіч за апекаванне над беларускамоўнай групай у садку ў Смаргоні і Хрыстафор Жаляпаў за правядзенне канферэнцыі «Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць» у Віцебску абраныя лаўрэтамі прэміі імя Віктара Сырыцы, якую Рух «За Свабоду» ўручае чацвёрты раз.

Абраныя лаўрэаты прэміі баранавіцкага краязнаўца Сырыцы за 2019 год

Фото: pyx.by

Віктар Сырыца, вядомы баранавіцкі краязнаўца, гісторык, актывіст, каардынатар мясцовай суполкі Руху «За Свабоду», раптоўна памёр у 2015 годзе. У 2016 годзе ў памяць пра яго Рух «За Свабоду» заснаваў прэмію яго імя і ўзнагароджванне актывістаў, якія за мінулы год арганізавалі выбітныя рэгіянальныя ініцыятывы. У гэтым годзе на прэмію паступілі 25 заявак, з якіх сем былі абраныя ў шорт-ліст для галасавання Рады.

«Прэмія імя Віктара Сырыцы дапамагае звярнуць увагу на вартыя ініцыятывы, кампаніі, ініцыятывы на тэму беларускага адраджэння, якія ладзяцца ў рэгіёнах», — адзначыў на радзе старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Ён таксама адзначыў пазітыў у тым, што акрамя асноўнага галасавання з’явілася грамадскае. «Такім чынам галасаванне за лаўрэата прэміі выходзіць за межы Руху «За Свабоду». Прэтэндэнты могуць прыцягнуць людзей, якія ведаюць пра іх дзейнасць і падтрымліваюць яе», — дадаў палітык.

РЕКЛАМА

Пераможцай грамадскага галасавання стала Ларыса Шчыракова за кампанію «Забітыя і забытыя» па ўшанаванні ахвяраў сталінскіх рэпрэсій пад Гомелем.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник
Глаз как у орла
Герой

Добрая справа — карыстацца родней мовай.

Scroll Up