Новости / Общество

Аштрафавалі мянчанку, якая абражала беларускую мову

21.02.2020, 17:24  / remove_red_eye 558   / chat_bubble2

Менскую тэставальніцу Вольгу Малкіну аштрафавалі на 270 рублёў за публічную абразу дзяржаўнай мовы.

Аштрафавалі мянчанку, якая абражала беларускую мову

Фото: Intex-press

Пра гэта напісаў намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Арцём Цуран у адказ на зварот юрыста Ігара Случака, пiша «Радые Свабода».

Што адбылося?

Летась у сьнежні тэсьціроўшчыца Малкіна ў фэйсбуку напісала пра беларускую мову наступнае:

«Я ведаю 4 [мовы], акрамя моў праграмаваньня. Натуральна брыдкую белмову і не разглядала для вывучэньня. Наўмысна. Сваю бы*ламову самі вучыце».

Каб прыцягнуць да адказнасьці Малкіну, у Менгарвыканкам напісалі Ігар Случак, Глеб Сандрас і яшчэ каля трох чалавек.

Дзяўчына тлумачыла «Нашай ніве» сваё нежаданьне вучыць беларускую сваёй псыхасаматыкай і тым, што беларуская мова ёй непрыемная і адштурхоўваючая. Малкіна казала, што заяву супраць яе ў міліцыі ня прымуць, бо ня маюць доказаў.

У сьнежні Малкіна спыніла працу ў EPAM, дзе працавала да канфлікту. У кампаніі адзначалі, што могуць ржагаваць на сытуацыю, калі паводзіны супрацоўніка «ідуць насуперак карпаратыўнай культуры», абражаюць іншых ці парушаюць заканадаўства.

У 2018 годзе амэрыканская кампанія Juno абяцала разабрацца зь беларускім праграмістам Андрэем Кірыленкам, які жадаў тэракту на «Сьвяце Незалежнасьці». Праграміст сышоў з кампаніі летам 2018 году, новыя месцы працы не пазначаў у сацсетках.

У артыкуле выкарыстоўваецца стыль падачы тэксту парталам «Радыё Свабода»

Чытайце таксама: Тэст. Як добра вы ведаеце беларускія словы?

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Так яе, хай ведае пра паводзiны….

Scroll Up