Новости / Спадчына

Взрыв гранаты, дефицит молока и вице-бурмистр о развитии города. О чем в феврале писали барановичские газеты 90 и 20 лет назад

18.02.2020, 11:41  / remove_red_eye 1200   / chat_bubble1

Местная пресса – зеркало жизни населенного пункта. Intex-press пролистала февральские номера за 1930 и 2000 годы.

Взрыв гранаты, дефицит молока и вице-бурмистр о развитии города. О чем в феврале писали барановичские газеты 90 и 20 лет назад

Будынак вакзала Баранавічы Цэнтральныя. Здымак пачатку ХХ ст.

1930 год

Życie Nowogródzkie

1 лютага

Як баранавіцкая інтэлігенцыя змагаецца з кніжным голадам?

Група баранавіцкай інтэлігенцыі на свае сродкі стварыла вадроўную бібліятэку. Пакуль яна складаецца з добрых кніжак і нават каштоўных, але толькі белетрыстыкі. Верагодна, у хуткім часе і сур’ёзныя кнігі прыйдуць да чытача.

2 лютага

У Баранавічах за шпіёнства асудзілі бандыта Берташа

Вядомы на працягу некалькіх год у наваградскім ваяводстве бандыт Берташ некалькі дзён таму быў асуджаны за забойства на пажыццёвы тэрмін. А 1 лютага ён ізноў з’явіўся перад акруговым судом на выязной сесіі ў Баранавічах. Гэтым разам яго абвінавачвалі ў шпіёнстве на карысць адной з суседніх краін. Бандыт Берташ быў асуджаны па гэтай справе на 20 год турмы з узмоцненым рэжымам.

18 лютага

Ці не зашмат?

За мінулы тыдзень мелі мы ажно 11 дробных крадзяжоў у горадзе. Гэта досыць паказальная лічба, якая можа сведчыць, што маем дачыненне з арганізаванай шайкай злодзеяў.

У абароне спажыўцоў

Пан пракурор акруговага суда ў Наваградку прыцягнуў да адказнасці жыхароў горада Баранавічы Юліяна Замбрыцкага і Канстанціна Прыступу, якія купілі і закансервавалі для продажу вялікую колькасць свініны з чарвямі, шкоднымі для здароўя.

Сумленны працаўнік

Пан пракурор акруговага суда ў Наваградку прыцягнуў да адказнасці жыхара Баранавіч Мотэля Палонскага, які быў супрацоўнікам аб’яднання купцоў у Баранавічах і скраў на офісе з шуфлядкі каля 700 злотых. Людзі, якія ведаюць Матэльку, кажуць, што пачаў ён заглядаць да чужых шуфляд, не маючы яшчэ і дваццаці гадоў. 

19 лютага

Узарваўся запал ад гранаты

У Баранавічах пры вуліцы Каляёвай працуе вайсковая крама пана Грыншпата. Калі работніца Вераніка Міхалкевіч наводзіла там парадак, у яе руках узарваўся запал ад ручной гранаты. Міхалкевіч атрымала пашкоджанне рук і вока.

Рабунак на дарозе Дзераўная – Моўчадзь

18 лютага каля вёскі Высоцк невядомы бандыт, у вайсковай форме і з карабінам, напаў на Казакевіча, жыхара вёскі Серабрышча. Паміж бандытам і Казакевічам адбылася бойка, падчас якой бандыт зрабіў два стрэлы, але прамазаў. Пасля беспаспяховай бойкі Казакевіч параніў нажом бандыта ў плячо і той уцёк у лес, кінуўшы на дарозе карабін. Паліцыя зладзіла пагоню.

Шпіён ці ахвяра непаразумення

На станцыі Баранавічы затрымалі маладога чалавека, які чакаў цягніка на Слонім. Высветлілася, што гэта Ян Ласевіч, жыхар Слонімскага павета. У снежні мінулага года ён перайшоў граніцу да СССР, дзе яго затрымалі і пасадзілі ў турму ў Койданаве. Праз некалькі дзён яго выпусцілі і выслалі назад у Польшчу. Перакрочыўшы граніцу, Ласевіч пешкі прайшоў да Сталбцоў, адтуль падаўся да Гарадзеі, дзе сеў на цягнік і прыехаў у Баранавічы. У Баранавічах чакаў цягніка да Слоніма, але яго арыштавалі. Ласевіч сцвярджае, што пераходзіў граніцу з намерам застацца ў СССР, дзе мае дзвюх цётак. Зараз праходзіць праверка, з мэтай выявіць, ці словы Лаевіча праўда.

Абвестка пра пракат новага фільма "З дня на дзень", размешчанага ў газеце "Zycie Nowogródzkie"

Абвестка пра пракат новага фільма «З дня на дзень», размешчанага ў газеце «Zycie Nowogródzkie»

Гаспадарка ў Баранавічах

Інтэрв’ю з віцэ-бурмістрам інжынерам Аронам Віннікавым

Наш горад, які развіваецца з надзвычайнай хуткасцю, мае яшчэ шмат балячак. Каб бліжэй праінфармаваць грамадскасць пра будучыя намеры магістрата, падаўся ваш карэспандэнт да віцэ-бурмістра пана інжынера Віннікава. Атрымалася наступная размова:

– Маленькае інтэрв’ю, пане бурмістру, – пачынаю я. – Якія інвестыцыі магістрат плануе ажыццявіць сёлета?

– Перадусім скончыць будаўніцтва пачатковай школы і здаць яе да пачатку навучальнага года.

– А адкуль грошы?

– Цяпер маем 50000 злотых на гэтыя мэты, давядзецца ўзяць крэдыт 150000 злотых і, акрамя таго, атрымаем фінансаванне ад куратараў школьнай акругі.

Далейшы клопат магістрата – перабрукаванне і брукаванне вуліц. На гэта патрабуецца каля 75 тысяч злотых. Запланавана забрукаваць усе вуліцы ад Шаптыцкага (цяпер Савецкая) да Грабаўскай.

Акрамя таго, плануемы ўпарадкаваць гарадскі парк – акультурыць алеі, усталяваць лавы, высадзіць кветнікі і г.д. Таксама зоймемся скверам каля вуліцы Міцкевіча і Польскага банка (цяпер раён бульвара Хейнала). А далей перапрацаваць план развіцця горада.

– А як магістрат плануе развязаць праблему асвятлення горада?

– Ужо цяпер прыступілі мы да замены электрычнага дроту на медны, падводзім яго да спажыўцоў. Гарадское асвятленне будзе шырэйшым за кошт павелічэння колькасці лямпачак у лямпах і ўстаноўкі новых светлавых кропак пераважна на перыферыі.

Балячкі нашага асвятлення ў тым, што горад не мае сваёй электрастанцыі і карыстаецца той, што належыць чыгунцы. І хаця яна больш-менш неяк працуе, але часта святла не бывае, яно міргае, гасне і электрычнасці не хапае. Таму магістрат плануе звярнуцца да кіраўніцтва чыгункі ў Вільні з просьбай павялічыць магутнасць машын і збалансавання падачы электрычнасці.

– А ўласная электрастанцыя?

– Гэта ў будучым, бо цяперашні кантракт дзейнічае для нас яшчэ тры гады.

– Ці займаецца магістрат вельмі актуальнай справай мадэрнізацыі гарадской бойні і якія мае ў гэтым цяжкасці?

– Пачну з цяжкасцяў. Цяжкі фінансавы стан усёй краіны не дазваляе сёлета скончыць работы. Для гэтага патрэбна больш за 300 тысяч злотых. Але мы амаль дамовіліся на атрыманне крэдыту на вельмі выгадных умовах. Калі гэта адбудзецца, напрыканцы года бойня можа быць здадзена ў карыстанне.

– Ці не збіраліся вы заняцца пабудовай прыстойных кіёскаў, бо існуючыя псуюць выгляд горада?

– Пытанне будаўніцтва кіёскаў было вырашана на пасяджэнні магістрата і зараз знаходзіцца ў тэхнічнай камісіі для разгляду і накіравання ў гарадскую раду.

– Як магістрат збіраецца развязаць праблему гарадскога тэатра? Ці не бачыць магчымасці пабудовы хаця б прыстойнага гарадскога кінатэатра?

– Магістрат разумее, што гэта справа важная і патрэбная, бо мы самі найбольш за іншых адчуваем адсутнасць. Але наш горад вельмі малады і мае намнога больш значных праблем для вырашэння.  

– Як магістрат вырашае гарачае пытанне ў справе пабудовы школ?

– Цяпер, як я ўжо раней адзначыў, мы маем будынак для дзвюх школ. На будучыню запланавана пабудова цэлай сеткі пачатковых школ, але ўсё залежыць ад фінансаў горада.

– На якім этапе цяпер падрыхтоўка бюджэту?

– Бюджэт горада распрацаваны магістратам і цяпер знаходзіцца на ўзгаджэнні розных камісій. Але ёсць надзея, што да 1 красавіка будзе зацверджаны ўладамі.

– Яшчэ адно пытанне, пане віцэ-бурмістру, як магістрат удзельнічае ў будаўніцтве аэрадрома LOPP (Ліга супрацьпаветранай і супрацьгазавай абароны).

– У магістраце разумеюць, што аэрадром вельмі важны для будучага развіцця горада, таму мы будзем дапамагаць у яго пабудове. Гэта падцвярджае і прызначэнне значных сродкаў у бюджэце. Праз пабудову аэрадрома Баранавічы, якія знаходзяцца на шляху паміж Захадам і Усходам і з’яўляюцца найвялікшым гадлёвым горадам на Усходніх Крэсах, нас чакаюць яшчэ большыя магчымасці развіцця.

2000 год

Intexpress

3 февраля

Проверяйте деньги, не отходя от кассы

Деноминация, о неизбежности которой так настойчиво твердили нам в конце года власти, не только грянула, но и дала свои плоды.

Как и следовало ожидать, плоды эти оказались весьма несъедобными. Ибо деноминация, которая по задумке президентской рати была призвана в какой-то мере стабилизировать национальную валюту, внесла лишь сумятицу, неразбериху и… очередной виток инфляции.

Однако не только владельцев вожделенных «зеленых» коснулись негативные последствия деноминации. Затронули они и обыкновенную бабульку, которая этих заокеанских бумажек не только в руках не держала, но и в глаза не видела. Например, в течение января на городских рынках (и даже в некоторых магазинах) можно было наблюдать такую картину: продавец отказывался брать у покупателя купюры нового образца, мотивируя это тем, что подобные бумажки он первый раз видит и у него нет никаких оснований считать их настоящими деньгами. Подобное стало возможным, опять-таки, благодаря «расторопности» наших «верхов». Дело в том, что образцы новых купюр ни разу не были напечатаны в газетах, не были показаны по телевидению и никогда не красовались на банковских стендах.

Не хотелось бы в этой связи выступать в роли какого-то пророка, однако не исключено, что в самое ближайшее время в стране начнут хождение новых купюр, уже «самиздатовского» образца. Здесь у фальшивомонетчиков открываются самые неограниченные возможности: поскольку образцов новых купюр никто не видел, то и рисовать на фальшивых банкнотах можно все что душе угодно. Поэтому советуем вам, уважаемые читатели, проверять полученные денежки, как говорится, не отходя от кассы.

24 февраля

Не будет молока – уволим!

С недавних пор в нашем городе молоко и молочные продукты перешли в разряд дефицитных товаров. Причины тут разные. Основная – снижение поголовья крупного рогатого скота, а соответственно, и количества молока. В связи с этим Барановичскому молочному комбинату пришлось перейти на выпуск низкожирной продукции. При потребности 90 тонн молока предприятие получает всего 50 тонн. Качество выпускаемой продукции тоже устраивает не всех: есть возможности сравнить с продукцией Ляховичского и Березовского молочных комбинатов. Именно поэтому председатель горисполкома М.Я. Павлов дал руководству молочного комбината время до наступления лета, чтобы исправить положение. В противном случае весь руководящий состав рискует быть уволенным.

Читайте также: Машина автошколы сбила детей на тротуаре, а патрон от противогаза покалечил людей. О чем писали барановичские газеты в январе 1930 и 2000 годов

Открытие Польского банка, опасные тротуары и дефицит бензина на АЗС. О чем писали барановичские газеты в декабре 1929 и 1999 годов

 Советские диверсанты, крушение автобуса и убийство профлидера ПХБО. О чем писали барановичские газеты в ноябре 1929 и 1999 годов

 Газовая атака на Барановичи, смерть водителя автобуса и что удивило Лукашенко в магазине «Дружба». О чем писали газеты в октябре 1929 и 1999 годов

Массовая драка с топорами, курсы по сборке радиоприемников и открытие БЖД музея. О чем писали барановичские газеты в августе 80 и 20 лет назад

Побег из полицейского участка, пожар в Литовском лесу и переезд горисполкома в Дом искусств. О чем писали газеты в Барановичах 80 и 20 лет назад (июль)

Собака загрызла женщину, осужден работник суда и четверо утонувших на Мышанке за неделю. О чем писали газеты в Барановичах 80 и 20 лет назад  (июнь)

Локомотив наехал на железнодорожную платформу, следователь спустил на врача собаку. О чем писали в Барановичах 80 и 20 лет назад  (май)

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник
Глаз как у орла
Герой

Интересные истории….

Scroll Up