Новости / Город

Лаўрэат літаратурнай прэміі Ежы Гедройца прэзентуе ў Баранавічах пераклад кнігі вядомага англійскага пісьменніка

18.02.2020, 18:56 / remove_red_eye 108 / chat_bubble1

Павел Касцюкевіч правядзе прэзентацыю свайго перакладу кнігі Джэрома К. Джэрома «Трое ў чоўне, і пёс з імі».

Лаўрэат літаратурнай прэміі Ежы Гедройца прэзентуе ў Баранавічах пераклад кнігі вядомага англійскага пісьменніка

Фота: Мова нанова

Сустрэча з Паўлам Касцюкевічам адбудзецца 19 лютага на бясплатных курсах «Мова нанова». Акрамя перакладу твора Джэрома К. Джэрома «Трое ў чоўне, і пёс з імі», у кнізе прадстаўлены нататкі і апісанні маршрутаў па беларускіх рэчках, а таксама ілюстрацыі і гісторыі ўдзельнікаў тутэйшых сплаваў.

Арганізатары курсаў падрыхтавалі не толькі сустрэчу з цікавым госцем, але і падарункі для ўдзельнікаў конкурса, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы, а таксама моўную гульню.

Заняткі пройдуць 19 лютага ў бізнес-цэнтры на вуліцы Савецкая, 84 (побач з крамай «Сластёна»). Пачатак у 18.30 гадзін. Уваход вольны для ўсіх жадаючых.

РЕКЛАМА

Павел Касцюкевіч – пісьменнік, перакладчык і арт-дырэктар кнігарні «Логвінаў». Некаторы час ён жыў у Ізраілі, але вярнуўся ў Беларусь. Касцюкевіч з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг. Сямейную сагу «План Бабарозы» аўтар некалі прэзентаваў у піжаме і на ложку, а за зборнік апавяданняў «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту» ў 2012 годзе атрымаў прэмію Ежы Гедройца.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник
Глаз как у орла
Герой

Трэба рэпартаж адтуль зрабiць…

Scroll Up