Новости / Культура

Літаратурнае рэаліці-шоу ў Instagram запускае пісьменнік. Ён пакажа, як ствараецца кніга ад рукапісу да выдавецтва

13.02.2020, 17:27  / remove_red_eye 156   / chat_bubble1

Ахвотныя змогуць даведацца пра таямніцы пісьменніцкага майстэрства, асаблівасці літаратурнага краўдфандынгу, прасоўвання сваёй кнігі далей. 

Літаратурнае рэаліці-шоу ў Instagram запускае пісьменнік. Ён пакажа, як ствараецца кніга ад рукапісу да выдавецтва

З нагоды падрыхтоўкі сваёй новай кнігі «Пімкі» беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька пачынае рэаліці-праект у сацыяльных сетках. Пераважная частка праекта будзе рэалізавана ў Instagram у фармаце сторыз. Апроч падрабязнасцей і цікавостак пра свой новы тэкст, аўтар таксама будзе распавядаць пра тое, як рукапіс ператвараецца ў кнігу, пра выдавецкія этапы, асаблівасці літаратурнага краўдфандынгу і яе прасоўванне далей.

Пачатак першага літаратурнага рэаліці ў Беларусі запланаваны на 14 лютага.

– Мой праект створаны для тых людзей, якія хочуць выдаць сваю кнігу і якія могуць карыстацца маімі парадамі як падказкамі, распавёў Intex-press Кірыл Стаселька. Таксама гэты праект і для маіх чытачоў, якім проста цікавы сам літаратурны працэс і некаторыя сакрэцікі ў цэлым.

Кірыл лічыць, што многія аўтары працягваюць хавацца і ствараць рознага кшталту перагародкі між сабой і чытачамі, а развіццё камунікатыўных тэхналогій дазваляе больш шчыльна камунікаваць, у тым ліку з чытачамі.

– Гэта добрая тэндэнцыя і добрая магчымасць, якую варта не абмінаць, – кажа ён. Для гэтага я выбраў такую сацыяльную сетку, як Instagram, дзе можна структураваць інфармацыю, якой я хачу дзяліцца, захоўваць яе, а таксама ўзаемадзейнічаць з досыць актыўнай аўдыторыяй.

Падчас шоу гледачоў чакаюць інтэрактыўныя фарматы, магчымасць уплываць на працэс, задаваць пытанні пісьменніку, удзельнічаць у віктарынах і конкурсах, атрымаць прыемныя падарункі.

Сачыць за рэаліці можна з 14 лютага ў Instagram-акаўнце пісьменніка @kirylian або праз хэштэг #Пімкі.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Добра, сочым….

Scroll Up