Новости / Культура

«Мова нанова» запрашае прыняць удзел у конкурсе да Дня роднай мовы

7.02.2020, 14:21 / remove_red_eye 193 / chat_bubble1

Раскажы пра свой паспяховы ўнёсак у жыццё беларускай мовы і атрымай прэмію «Мова нанова», а таксама ўнікальныя прызы.

«Мова нанова» запрашае прыняць удзел у конкурсе да Дня роднай мовы

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова нанова» абвяшчаюць унікальны конкурс.

Жыхарам горада Баранавічы прапануюць расказаць пра свой паспяховы ўнёсак у жыццё беларускай мовы. Калі ты размаўляеш дома і на працы па-беларуску, заахвочваеш сяброў і знаёмых, прасоўваеш беларускую мову ў грамадскім ужытку ў родным горадзе ці арганізоўваеш стэнд-ап па-беларуску, перакладаеш абвесткі для грамадскага транспарту або дзякуючы табе ёсць шыльда слыннаму беларусу ў тваім горадзе ці адстойваеш беларускамоўны клас для дзяцей, прымаеш пацыентаў у паліклініцы па-беларуску і гэтак далей — прымай удзел у конкурсе.

Дасылайце свае гісторыі поспеху ў выглядзе тэкстаў ці відэаролікаў, хваліцеся сваімі дасягненнямі, а арганізатары абяруць самых-самых і ўручаць прэмію «Мова нанова», якую выдае сама беларуская мова.

РЕКЛАМА

Прыняць удзел могуць усе ахвочыя па 15 лютага. Фармат работ можа быць у выглядзе тэксту ці відэароліка. Адпраўляць іх трэба на старонку баранавіцкай арганізацыі «Мова нанова» ці на галоўную старонку курсаў «Мова нанова».

Галасаванне адбудзецца па прэтэндэнтах з кожнага горада, а пасля пераможца будзе абраны з усёй Беларусі. Усе гісторыі, дасланыя да конкурсу, будуць апублікаваныя на старонках бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова нанова».

Удзельнік з найлепшай гісторыяй з кожнага горада атрымае ўнікальны прыз ад мясцовай каманды выкладчыкаў, а за 1-е месца па Беларусі — хэнд-мэйд стол з дрэва ад беларускіх майстроў і дзень на аграсядзібе «Пяскі» гаспадыні Евы Гілевіч.

 Прыз за 1 месца па Беларусі - хэнд-мэйд стол з дрэва ад беларускіх майстроў. Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Прыз за 1 месца па Беларусі — хэнд-мэйд стол з дрэва ад беларускіх майстроў. Фота: vk.com/movananova.baranavichy

 Прыз за 1 месца па Беларусі дзень на аграсядзібе «Пяскі» гаспадыні Евы Гілевіч. Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Прыз за 1 месца па Беларусі дзень на аграсядзібе «Пяскі» гаспадыні Евы Гілевіч. Фота: vk.com/movananova.baranavichy

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник
Глаз как у орла
Герой

Добрая справа….

Scroll Up