Новости / Культура

Салiст гурта «Мутнае вока» Яўген Змушка завiтае ў Баранавiчы

5.02.2020, 11:16  / remove_red_eye 251   / chat_bubble1

Сустрэча з музычным госцем абудзецца 5 лютага на бясплатных занятках «Мова нанова». Наведвальнiкi змогуць пазнаемiцца з музыкам i паспяваць.

Салiст гурта «Мутнае вока» Яўген Змушка завiтае ў Баранавiчы

Яўген Змушка. Кадр з вiдэа

Яўгену Змушку зараз 30 гадоў. Свой рок-гурт «Мутнае вока» ён заснаваў ва ўзросце 17 гадоў. Гурт грае альтэрнатыўны рок, авангард-рок i пост-панк. Яўген не толькi спявае, але таксама грае, пiша музыку i тэксты.

У 2010 годзе выйшаў дэбютны альбом гурта пад назвай «Пошлы гламур». Праз пяць гадоў сiнгл «Голыя танцы» быў адзначаны музычнай прэмiяй «Даём рады» як лепшы сiнгл года. Гурт «Мутнае вока» выступаў на одной сцэне з такiмi знакамiтымi музыкамi, як Noize MC, AnimalДжаz, «Сегодня ночью» i «Воплi Вiдоплясова». У 2013 годзе музыкi выйшлi на адну сцэну з фiнскай рок-групай The Rasmus. А у 2015 гралi на разагрэве брытанскай групы Carl Barat&The Jackals.

Паспяваць разам з Яўгенам Змушкам i паслухаць цiкавыя гiсторыi з жыцця гурта можна будзе ў сераду, 5 лютага. Пачатак заняткаў у 18.30 у бiзнес-цэнтры на вул. Савецкая, 84 (побач з крамай «Сласцёна»).

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Добра, хай едзе…..

Scroll Up