Новости / Культура

Аўтамабільныя вандроўкі па месцах паўстання 1863-64 гг. ладзяць у Баранавічах

30.01.2020, 19:16  / remove_red_eye 429   / chat_bubble1

У жыхароў нашага горада яшчэ ёсць магчымасць далучыцца да экскурсіі.

Аўтамабільныя вандроўкі па месцах паўстання 1863-64 гг. ладзяць у Баранавічах

Фота: pixabay.com

Аўтамабільная вандроўка на месца Мілавідскай бітвы адбудзецца 1 лютага – у дзень пачатку паўстання 1863 года. Жыхары Баранавіч маюць магчымасць далучыцца да экскурсіі на сваёй машыне альбо на агульным транспарце для ўсіх удзельнікаў.

Экскурсію будзе весці Міхась Бернат, аўтарытэтны баранавіцкі краязнаўца, які ўласнымі сіламі стварыў у Русіно музей і які датычны да ўсталявання памятных шыльдаў шматлікім гістарычным дзеячам Баранавіцкага краю. Ад’езд плануецца а 9.00 з плошчы Леніна.

На наступны дзень, 2 лютага, у дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага, запланавана вандроўка па Карэліцкім раёне. Жыхары нашага горада змогуць наведаць месцы баявых дзеянняў атрадаў Пуслоўскага і яго магілу, а таксама месцы баявых дзеянняў Каўпеніцкага атрада штабс-капітана Шалевіча і месцы пахаванняў удзельнікаў паўстання.

Маршрут вандроўкі: Баранавічы – Свіцязь – Валеўка – Карэлічы – Турэц – Ярэмічы – Сіняўская Слабада – Шчорсы — Баранавічы. Расповед будзе весці Алесь Самец – краязнаўца, гісторык, даследчык. У экскурсіі возьмуць удзел і нашчадкі герояў паўстання з Навагрудка і з Карэліч.

Збор жадаючых далучыцца да паездкі прызначаны а 8.00 на аўтобусным прыпынку на вул. Кірава, насупраць Палаца культуры.

Запісацца можна па тэлефоне 8 (029) 338-03-10.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Цiкавая прапанова…

Scroll Up