Новости / Город

Як гатаваць цукеркі без цукру па рэцэпце ХІХ стагоддзя, пакажуць у Баранавічах

28.01.2020, 13:55  / remove_red_eye 498   / chat_bubble1

На бясплатных занятках «Мова нанова» выступіць Алена Мікульчык – аўтарка кулінарнай кнігі «Смак беларускай мовы».

Як гатаваць цукеркі без цукру па рэцэпце ХІХ стагоддзя, пакажуць у Баранавічах

Алена Мікульчык. Фота: Белсат

Алена Мікульчык — эксперт беларускай і славянскай кухні, шэф-кухар, аўтарка пяці кулінарных кніг, гісторык кулінарыі, тэле- і радыёвядучая. Ужо больш за 10 гадоў жанчына ездзіць у кулінарныя экспедыцыі па Беларусі і блізкім замежжы, дзе жывуць этнічныя беларусы, і збірае рэцэпты.

На сустрэчы ў Баранавічах прысутныя змогуць набыць кнігу «Смак беларускай кухні» з подпісам аўтаркі. У кнізе сабрана звыш за 40 рэцэптаў разнастайных страў. Усе яны падзелены на пяць раздзелаў у залежнасці ад таго, чым харчаваліся беларусы зімой, вясной, летам і восенню. Рэцэпты адаптаваны пад сучасныя ўмовы, каб кожны меў магчымасць прыгатаваць стравы дома.

Акрамя прэзентацыі арганізатары падрыхтавалі моўныя размінкі на веданне кулінарных словаў з прызамі, а таксама майстар-клас па прыгатаванні цукерак без цукру па рэцэпце ХІХ стагоддзя ад Алены Мікульчык.

Сустрэча з аўтаркай адбудзецца 29 студзеня, у 18.30 гадзін, у Цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва па адрасе вул. Савецкая, 80 (побач з крамай «Сластёна»). Уваход вольны. 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Цiкава………

Scroll Up