Новости / Спадчына

Машина автошколы сбила детей на тротуаре, а патрон от противогаза покалечил людей. О чем писали барановичские газеты в январе 1930 и 2000 годов

17.01.2020, 8:49 / remove_red_eye 1215 / chat_bubble1

Местная пресса – зеркало жизни населенного пункта. Intex-press пролистала январские номера за 1930 и 2000 годы.

Машина автошколы сбила детей на тротуаре, а патрон от противогаза покалечил людей. О чем писали барановичские газеты в январе 1930 и 2000 годов

Барановичи. Вид с пожарной вышки (теперь ул. Димитрова) на церковь и кладбище (теперь площадь Ленина). Открытка начала ХХ века.

1930 год

Zycie Nowogródzkie

1 студзеня

Абакралі Аб’яднанне жыдоўскіх купцоў у Баранавічах

РЕКЛАМА

Уночы з 29 на 30 снежня мінулага года было абкрадзена бюро Аб’яднання жыдоўскіх купцоў, што месціцца па адрасе: Шаптыцкага, 38 (цяпер вуліца Савецкая).

Невядомыя злачынцы дасталі вокны, трапілі ў пакой, дзе знаходзіцца бюро аб’яднання. Там яны адарвалі замок з шафы і забралі 670 злотых гатоўкай. Следства вядзе камісарыят паліцыі ў Баранавічах.

4 студзеня

Зварот да кіраўніцтва пошты

Неаднаразова ў прэсе абмяркоўваюцца балячкі пошты. Цяпер маем вельмі непрыемны факт, звязаны з Баранавічамі. З пэўнага часу тут паштальёны разносяць пошту толькі адзін раз у дзень. А пошта з Варшавы і Вільні (якая прыбывала ў абед) разносіцца толькі на наступны дзень. І гэта не зважаючы на тое, што Баранавічы сучасны і гандлёвы горад. Звяртаемся да кіраўніцтва пошты і просім вырашыць гэта ненармальнае пытанне.

РЕКЛАМА

Дзе школьныя выхавацелі?

Вучні адной з прыватных школ у Баранавічах (пакуль не будзем называць яе) з’яўляюцца сталымі наведвальнікамі цырку. Акрамя таго, што яны прыходзяць у гэтую ўстанову ў недазволеныя гадзіны, дык і паводзяць сябе не як належыць вучням. Яны лічаць сябе дарослымі – кураць папяросы і правакуюць бойкі. Апошнім разам, напрыклад, у цырку адзін з вучняў ударыў у твар мальца, які разносіў на продаж цукеркі. Дзе ў гэты час былі выхавацелі, настаўнікі і сам пан дырэктар школы?

Навагоднія віншаванні

1 студзеня 1930 года, а 12-й гадзіне, у канферэнц-зале баранавіцкага стараства сабраліся шматлікія прадстаўнікі ўсіх канфесій, мясцовага самакіравання, камунальных службаў, а таксама сацыяльных і адукацыйных установаў. Пад кіраўніцтвам старасты Пржэпалкоўскага яны выказалі гонар і пашану прэзідэнту Рэчы Паспалітай і маршалку Юзэфу Пілсудскаму, зычачы, каб гэты год і наступныя праходзілі пад іх кіраўніцтвам. Потым да ўсіх сабраных, якія рэпрэзентавалі ўсе слаі грамадства Баранавіцкага павета, звярнуўся з віншаваннямі стараста Пржэпалкоўскі.

Анонс в барановичском кинотеатре

Анонс в барановичском кинотеатре «Аполло» американского немого чёрно-белого фильма «Любовь» (1927 год) по мотивам романа Льва Толстого «Анна Каренина». 7 января 1930 года

7 студзеня

Што зычылі сабе на новы год у Баранавічах

Уласнікі таксовак: Каб магістрат, барані Божа, не вырашыў пабудаваць кіёскі па продажы прэсы ў цэнтры горада. Бо хто будзе ездзіць за свежымі газетамі на чыгуначны вакзал (адлегласць 2,5 км, а кошт праезду 2 злотых у адзін бок).

Рамізнік (*извозчик – русск.): Тое самае, без прэсы ў цэнтры.

Інтэлігент: Каб я хаця б напрыканцы жыцця мог пабачыць у Баранавічах сапраўдны тэатр і сапраўдных артыстаў. 

Абаненты электрычнасці: Каб маглі чытаць газеткі ўвечары пры электрычным святле. (Цяжкае для выканання пажаданне, бо бурмістр чытае газеты днём на працы, а старшыня гарадской рады – наогул не мае ў гэтым патрэбы).

Абаненты тэлефонаў: Каб маглі карыстацца тэлефонам, калі хочацца, не зважаючы на настрой тэлефаністкі.

16 студзеня

Ударыў нажом у плечы

Некалькі дзён таму на Неваха Рабіновіча, які ішоў па Шасэйнай вуліцы (цяпер Брэсцкая), напалі трое бэйбусаў, відавочна з-за нейкіх асабістых рахункаў. Адзін з нападаўшых, як пазней высветлілася Вашчылка, ударыў Рабіновіча нажом у плечы. Рабіновіча ў цяжкім стане прывезлі ў гарадскі шпіталь. Следства праводзіць паліцыя, якая высвятляе матывы і абставіны нападу.

Чэрві ў кілбасах

Пракурор падаў у Акруговы суд абвінаваўчы акт у адносінах да жыхаркі горада Баранавічы Алены Замбрыцкай, якая ў сваёй краме прадавала кілбасы, зробленыя ў сваёй мясарні, у якіх знайшлі жывых чарвей, шкодных для здароўя.

Прыгоды пана Арона

РЕКЛАМА

Пан Арон Шышкоўскі хацеў памыцца перад святамі і таму накіраваўся да жыдоўскай лазні на вуліцы Мінскай (цяпер Прытыцкага), зразумела, адзеты і абуты. Мыючыся, марыў пра надыходзячыя святы і адпачынак. Таму бяспечна і ў вясёлым настроі выйшаў апранацца. Але тут яго гумар лопнуў, як мыльная бурбалка. Пан Арон ўбачыў, што, пакуль ён мыўся, нехта абуў яго боты, дадаўшы сабе да фасону яго калошы і іншыя малыя дробязі гардэробу.

Што было рабіць пану Арону? Ён перадаў весткі пра здарэнне родным і, неяк укутаўшыся, падаўся да камісарыяту паліцыі, каб там паведаміць пра сваю бяду і жалобу. Дзяжурны шчыра паспачуваў пану Арону і паабяцаў, што паліцыя зоймецца пошукам аматара чужой вопраткі.

Реклама топливного склада в Барановичах, на улице Минской (Притыцкого).

Реклама топливного склада в Барановичах, на улице Минской (Притыцкого).

29 студзеня

Крывавая аўтакатастрофа ў Баранавічах. Арыштаваны кіраўнік аўташколы

Нядаўна ў Баранавічах адбылася аварыя, у якой пацярпелі тры чалавекі.

Аўтамабіль аўташколы Вацлава Чычынскага, за рулём якога быў вучань гэтай школы Гірша Васерштром, з-за няўмелага кіравання выехаў на ходнік каля дома №56 на вуліцы Нарутовіча (цяпер Камсамольская). У гэты час там былі двое маленькіх дзяцей: 6-гадовы Мордух Мукасей, які атрымаў траўмы ног, і 2-гадовая Эстэра Мукасей, якой аўто зламаў ключыцу.

Разам з двума дзецьмі  пад машыну трапіў Лур’я Абрамаў, які атрымаў пералом левай нагі вышэй калена. Першую дапамогу дзецям аказаў доктар Прас, а Абрамовічу – доктар Нахумоўскі.  Школьная машына з моцнымі пашкоджаннямі затрымана паліцыяй для праверкі экспертам. Чычынскі і Васерштром арыштаваны па пастанове пракурора.

Мусім адзначыць, што ў горадзе павінны быць забаронены аўтамабілі пад кіраўніцтвам вучняў аўташкол, якія не ўмеюць імі кіраваць. Ад мясцовых уладаў мы чакаем вырашэння гэтай праблемы.

 31 студзеня

Коўзанка

Балячак нашага горада не пералічыць на пальцах рукі. Гэтай зімой няма тут коўзанак на лёдзе. Жлобінскае возера, дзе звычайна ўсталёўваюць спартовыя коўзанкі – далёка ад горада. Таму таварыства «Сокал» прыйшло на дапамогу жыхарам горада і арганізавала коўзанку на сваім пляцы на вуліцы Міцкевіча (цяпер вуліца Леніна).

Дети катаются с горки возле дома для железнодорожников на ул. Воеводской (теперь Пролетарская). Фото: архив Людвика ЖУКА

Дети катаются с горки возле дома для железнодорожников на ул. Воеводской (теперь Пролетарская). Фото: архив Людвика ЖУКА

Балы

1 лютага адбудзецца бал банкіраў. 4 лютага запланаваны бал землеўласнікаў, а 9 лютага, у гадавіну здабыцця выхаду да мора, запланаваны вялікі марскі бал. Усе мерапрыемствы адбудуцца ў зале пажарнай каманды.

Ахвярнасць

Шырокая ахвярнасць пані Гурскай (дачкі Яна Развадоўскага, заснавальніка Баранавіч) у нашых мясцінах вядомая ўсім. Пляц, на якім цяпер знаходзіцца Гадлёвая школа, быў таксама ахвяраваны пані Гурскай.

Як мы даведаліся, камітэт Польскай Мацеж Школьнай (PMS) збіраецца прыступіць да будаўніцтва другой сярэдняй прафесіянальнай школы – тэхнічнай. Адзін з сябраў KMS звярнуўся да пані Гурскай з просьбай ахвяраваць таксама пляц для будовы гэтай навучальнай установы. І, як стала нам вядома, пані Гурская вельмі прыхільна паставілася да гэтай прапановы.

Узорная школа ў Баранавічах

Тое, што ў горадзе бракуе школьных памяшканняў, ведае кожны жыхар Баранавіч. Таму Гандлёвая школа пабудаваная з дапамогай Польскай Мацежы Школьнай (PMS) і з’яўляецца ўзорам для іншых школ. Жадаючы даведацца, як усё арганізавана ў Гандлёвай школе, падаўся Ваш карэспандэнт да дырэктара пана Заблоцкага з просьбай паказаць памяшканні і абсталяванне ўстановы.

Пан дырэктар ласкава паказаў мне ўсё, што я пажадаў пабачыць.

Стан, у якім знаходзіцца школа, пераўзыходзіць усе нашыя чаканні. Перадусім усе класы абшырныя, высокія, чыста выбеленыя. Лавы паўсюль новыя, адпавядаючыя апошняму слову тэхнікі. Асаблівай згадкі заслугоўвае памяшканне, дзе адбываюцца практычныя заняткі.

Не кажучы ўжо пра аграмадныя калідоры, тут ёсць вялізная зала адпачынку. На сценах калідораў, акрамя карцін з выявамі нашых гарадоў і герояў, бачу ўзоры бухгалтарскіх дакументаў і рахункаў.

Пасля пан дырэктар паказаў нам багаты таваразнаўчы кабінет, у якім ёсць мікраскопы, друкавальныя машынкі, дзве з якіх, фірмы Blok-Bruma, распакавалі ўласна падчас маіх агледзінаў школы.

У школе цяпер навучаецца 187 вучняў, з іх 58 хлопцаў і 129 дзяўчат. Да ўсяго гэтага бракуе толькі інтэрната, муры якога ў будучым годзе ўздымуцца высока ўгору.

Напрыканцы мушу адзначыць, што выхаванне вучняў тут знаходзіцца на высокім узроўні. Калі я раней бачыў зялёныя шапкі вучняў гэтай школы ў кіно і на танцах, то цяпер зялёных шапках у тых месцах, як захочаш, не пабачыш.

 

Słowo

24 студзеня

Загадкавае знікненне грошай

14 студзеня, у 17.15, на таварнай станцыі «Баранавічы» з білетнай касы ў адмысловы вагон мясцовага цягніка былі перададзены 842 злотых 85 грошай. Іх павінны былі перавезці ў касу пасажырскай станцыі «Баранавічы».

Касір пан Слізень, насуперак правілам, не прынёс грошы асабіста, а перадаў іх грузчыкам Бульвай. Пры перадачы грошай нібыта прысутнічаў надкандуктар Ташкан. Пасля прыбыцця цягніка на пасажырскую станцыю, таксама насуперак правілам, паслалі па грошы возчыка касы Зарожнага. Але ў вагоне грошай не было.

Дзіўная рэч, што ў цягніку, які ў дарозе 15 хвілін, нехта мог скрасці грошы, падаецца гэта немагчымым. Цяжка некага абвінавачваць, але, здаецца, у гэтым выпадку грошы проста ніхто ў вагон не паклаў. Незразумела бяспечнасць супрацоўнікаў чыгункі і давер грошай чужым людзям. Слізень быў адхілены ад працы.

Следства ў гэтай камічнай справе праводзіць паліцыя, якая, спадзяемся, хутка ва ўсім разбярэцца і пакажа нам сапраўднага злодзея ў гэтым гратэскным крадзяжы. Адзначым, што вагон на станцыю прыбыў у поўным парадку.

Пра будынак гімназіі

Ад часу атрымання незалежнасці Польшчы ў Баранавічах існуе дзяржаўная гімназія, якая не мае ўласнага будынка.

Спачатку знаходзілася ў чыгуначным будынку, цяпер у вельмі цесным арэндаваным гмаху, каля якога няма нават уласнага падворка. Дзеці на перапынках альбо круцяцца на калідоры, альбо бегаюць па вуліцы.

РЕКЛАМА

Невядома, чым гэта тлумачыць і хто вінаваты, што дасюль не пачалі ўзводзіць будынак гімназіі. Некалькі год таму паўставала гэта пытанне вельмі востра і было актуальнае, а цяпер неяк усё заціхла ды нічога не чуваць пра будаўніцтва.

Гэта справа дзіўная і тым, што камітэт Польскай Мацеж Школьнай пазней заняўся справай будаўніцтва будынка гандлёвай школы. І вось стаіць новы гмах, збудаваны па апошнім слове тэхнікі.

Вядома, што той камітэт атрымаў вялікія субсідыі на гадлёвую школу ад Міністэрства адукацыі, маўляў, таму цяпер немагчыма атрымаць такой дапамогі на гімназію. Магчыма! Трэба толькі больш ініцыятывы. І ўжо час гэта рабіць.

 

2000 год

Intexpress

27 января

Залили самогон в регенеративный патрон

Всю прошлую неделю люди лихорадочно искали водку. Если же «водочная точка» находилась, там сразу же выстраивались очереди. Четыре дня недели пролетели незаметно, кто-то купил водку, кто-то не успел.

В пятницу же, 21 января, она появилась на прилавках всех магазинов. Правда, по цене на 30% выше прежней.

На носу праздники. А какой же праздник без горячительного? Восполнить недостаток последнего и решили два товарища с помощью хорошо отлаженного процесса самогоноварения. Все шло хорошо, пока в качестве фильтра друзья не применили регенеративный патрон к изолирующему противогазу.

В результате взрыва один человек лишился глаза, другой попал в реанимацию с тяжелыми телесными повреждениями. Оба получили ожоги второй степени.

Где они взяли патрон, пока не известно. По этому вопросу ведется следствие, ведь такие патроны находятся на особом учете в Министерстве обороны и МВД. Но, судя по всему, учет ведется слабо, ведь это не первый случай взрыва подобных патронов в Барановичах.

Читайте также: Открытие Польского банка, опасные тротуары и дефицит бензина на АЗС. О чем писали барановичские газеты в декабре 1929 и 1999 годов

 Советские диверсанты, крушение автобуса и убийство профлидера ПХБО. О чем писали барановичские газеты в ноябре 1929 и 1999 годов

 Газовая атака на Барановичи, смерть водителя автобуса и что удивило Лукашенко в магазине «Дружба». О чем писали газеты в октябре 1929 и 1999 годов

Массовая драка с топорами, курсы по сборке радиоприемников и открытие БЖД музея. О чем писали барановичские газеты в августе 80 и 20 лет назад

Побег из полицейского участка, пожар в Литовском лесу и переезд горисполкома в Дом искусств. О чем писали газеты в Барановичах 80 и 20 лет назад (июль)

Собака загрызла женщину, осужден работник суда и четверо утонувших на Мышанке за неделю. О чем писали газеты в Барановичах 80 и 20 лет назад  (июнь)

Локомотив наехал на железнодорожную платформу, следователь спустил на врача собаку. О чем писали в Барановичах 80 и 20 лет назад  (май)

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник
Глаз как у орла
Герой

Интересно почитать….

Scroll Up