Новости / Происшествия

У Слуцку на горкі яблык збілі супрацоўніка службы бяспекі прэзідэнта: ці то падлеткі, ці то міліцыя

24.12.2019, 18:29  / remove_red_eye 1431   / chat_bubble7

«Нашай Ніве» стала вядома пра цьмяную сітуацыю, якая адбылася ў Слуцку ў ноч на 22 снежня. Супрацоўнік службы бяспекі прэзідэнта трапіў у бальніцу з ацёкам і гематомай мозгу. Але хто вінаваты?

У Слуцку на горкі яблык збілі супрацоўніка службы бяспекі прэзідэнта: ці то падлеткі, ці то міліцыя

Ілюстрацыйны здымак. Фота Надзеі Бужан, nn.by

Вось як апісвае сітуацыю ягоная жонка Настасся Паўловіч, пiша «Наша Нiва».

«Мы прыехалі з Мінска на вяселле. Адгулялі, была ўжо ноч. Выходзілі з рэстарана апошнімі: я з мужам, сястра з мужам. Сабралі нешта са сталоў, мужчыны ішлі з пакетамі.

Будынак, дзе святкавалі, двухпавярховы, на першым паверсе да таго была нейкая бойка. Мы выходзім — а там міліцыя, нейкая моладзь яшчэ працягвае высвятляць адносіны. Адзін з гэтых маладзёнаў, так выйшла, штурхануў маю сястру, яе муж — таго пацана, мой жа сказаў: «Ды ладна, нашто табе гэтыя малалеткі?»

Ну і ўсё, мы пайшлі далей. Мужыкі троху наперадзе, а мы спыніліся купіць цыгарэт і патрохі даганялі, ад таго рэстарана адышлі ўжо на два святлафоры.

І тут ля нас пралятаюць двое хлопцаў, якія былі ля рэстарана, я чую: «Вунь той, у чырвоным, яго трэба забіваць!» За імі галопам яшчэ чалавек шэсць.

А ў чырвоным — муж сястры, на вуліцы — 2:30. Я разумею, што іх міліцыя каля рэстарана супакоіла, а яны пайшлі шукаць прыгод далей і зараз будуць біць нашых мужыкоў, бо нікога іншага няма ў тым баку.

Я спалохалася і пабегла назад па міліцыю, міліцыя — туды, куды я паказала.

Міліцыя моцна мяне апярэдзіла, і я не ведаю, як яны тую бойку разнімалі, але сэнс у тым, што я толькі пачула крык мужа: «Хлопцы, не біце дубінкамі, я свой!» — і муж называе месца работы. А ён працуе ў Службе бяспекі прэзідэнта.

Ну і калі я падбягаю, ужо ўсё — моладзь разбеглася, стаяць міліцыянеры і ляжыць мой муж — роўненька, як салдацік, і хрыпіць.

— Вы што, яго білі?

— Мы нічога не рабілі! — яны адказваюць.

У мяне істэрыка, я крычу: выклікайце хуткую! Міліцыянер нейкі мне адказвае: «Ваш муж — вы і выклікайце». Я ў шоку ад такога абыходжання! Ну я жанчына ў істэрыцы, а ты — на службе, што гэта за адказы такія?!

Я на эмоцыях пачала крычаць, што мой муж таксама служыць, вам гэта не даруецца, тут яны ўжо пачалі яго падымаць, але як прыехала хуткая — усё, зніклі ўсе. Нікога з тых маладых людзей не затрымалі!

Цяпер муж ляжыць у слуцкай бальніцы з ацёкам і гематомай мозгу.

Па словах маці, учора да яго прыязджалі нейкія афіцэры мясцовай міліцыі і прасілі падпісаць паперу ў духу, што ён не мае да іх прэтэнзій.

А ён можа гаварыць, толькі калі прытомнее і яму нешта ўкалваюць.

Мы хацелі перавесці яго ў Мінск, але дактары не даюць дазволу, таму што яму забаронена рухацца ўвогуле!

Цяпер я хачу, каб пакаралі вінаватых. На ўсіх міліцыянерах — а іх чалавек пяць, — былі камеры, адна нават упала ў працэсе ўсяго (мая сястра яе падымала), але што на іх — не зразумела. Мне іх старшы, што там быў, з усмешачкай сказаў, што паглядзець іх немагчыма, бо яны «няправільна ўключаныя».

І калі білі падлеткі, хай яны адказваюць. Але калі біла міліцыя — я гэтага не бачыла, але чула крык «Я свой!», які, напэўна, мой муж крычаў не тым пацанам, — то хай яны нясуць адказнасць!», — кажа Настасся.

Яна дадае, што муж цяпер не можа ўспомніць, хто яго біў. «Ён у прытомнасці казаў, што гэтыя гопнікі павалілі сваяка і пачалі душыць. Адзін сядзеў на ім, таму муж падбег ззаду, каб яго адцягнуць. У гэты момант яго пачаў біць хлопец спераду. І тут ён адчуў удары па патыліцы дубінкамі — гэта быў не кулак. Ён не паспеў азірнуцца і страціў прытомнасць. Магло так быць, што яны не разабраліся і пачалі біць усіх запар», — кажа Настасся.

Што кажуць у міліцыі?

Прэс-сакратар міліцыі Мінскай вобласці Сяргей Чабатароў сказаў «Нашай Ніве», што міліцыя сапраўды выязджала на бойку каля рэстарана «Сарэнта» — відэазапісы цяпер вывучаюцца.

Датычна яе працягу Чабатароў пакуль сказаць нічога не можа: «Мы разбіраемся. Мне вядома, што Следчы камітэт будзе заводзіць справу па гэтым факце, усё будзе вывучана», — сказаў ён.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
7 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
777

Что это за сотрудник такой охраны, который с гопотой не смог справиться?
Он должен был их всех носом в землю положить, а не они его.
Темное дельце.

Scroll Up