Новости / Общество

У Менску зьявіліся дзясяткі аранжавых туфляў. Што гэта значыць? ФОТА

10.12.2019, 15:21 / remove_red_eye 2102 / chat_bubble1

10 сьнежня — Дзень правоў чалавека. У гэты дзень на плошчы Якуба Коласа ініцыятыва «Маршыруй, дзетка» зладзіла «арт-інтэрвэнцыю» супраць хатняга гвалту над жанчынамі.

У Менску зьявіліся дзясяткі аранжавых туфляў. Што гэта значыць? ФОТА

Фота: svaboda.org

На плошчы Якуба Коласа актывісткі расставілі 36 пар абутку, які яны сабралі за дзень праз суполку ў Facebook. Акцыя прысьвечаная глябальнай кампаніі супраць хатняга гвалту ў дачыненьні жанчын і дзяўчатак, пiша «Радые Свабода».

Фота: svaboda.org

Фота: svaboda.org

Сёлета лёзунг кампаніі — «Расфарбуй сьвет у аранжавы колер. Пакаленьне роўнасьці выступае супраць згвалтаваньняў». Таму валянтэркі пафарбавалі абутак у аранжавы.

Фота: svaboda.org

Фота: svaboda.org

Туфлі сымбалізуюць ахвяр, пацярпелых ад хатняга гвалту. Сёлета ад хатняга гвалту ў Беларусі загінулі 55 чалавек.

«У нас дагэтуль няма закону аб хатнiм гвалце. А гэтыя жанчыны i дзецi апынулiся ў такіх сытуацыях. Мы выбралі абутак для арт-інсталяцыі, бо ён красамоўна гаворыць пра людзей, якіх больш няма», — кажа адна з каардынтарак ініцыятывы Марына Корж.

Фота: svaboda.org

Фота: svaboda.org

Такія акцыі ўжо праходзілі ў Стамбуле, Рыме, Ерэване.

Раней улады забаранілі пікеты супраць хатняга гвалту ў Менску. Пікеты плянавалі правесьці 9 і 10 сьнежня ў Кіеўскім сквэры ў межах кампаніі «16 дзён актыўных дзеяньняў супраць гендэрнага гвалту».

Фота: svaboda.org

Фота: svaboda.org

З 25 лістапада па 10 сьнежня па ўсім сьвеце праходзяць акцыі, якія заклікаюць змагацца з праблемай хатняга гвалту ў дачыненьні жанчын і дзяўчатак.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник
Глаз как у орла
Герой

Забаранiлi жа…. Нiчога гэта не зменiць…. Але «засвяцiлiся» ў iнтэрнеце. Чаму толькi надпiсы па-руску???… cool cool cool

Scroll Up