Новости / Происшествия

У расійскую секту, дзе забілі 9-гадовага хлопчыка, збегла жыхарка Баранавіч з двума дзецьмі

4.12.2019, 9:12 / remove_red_eye 4499 / chat_bubble3

На пошукі жонкі і дзяцей у суседнюю краіну накіраваўся муж.

У расійскую секту, дзе забілі 9-гадовага хлопчыка, збегла жыхарка Баранавіч з двума дзецьмі

Фото: Intex-press

У канцы лістапада ў Екацярынбургу знайшлі цела 9-гадовага хлопчыка. Высветлілася, што яго бацькі — члены секты «Сведкі Хрыста», якую арганізавала нейкая Земфіра Гайнуліна, сама сябе яна называе «Фамар». 40-гадовы Іван Казанцаў сек сына розгамі, заткнуўшы малому рот кляпам. У выніку хлопчык задыхнуўся, тады Казанцаў паклікаў Гайнуліну, каб тая ажывіла малога. Не атрымалася. Цела хлопца закапалі ў парку. Іван Казанцаў з жонкай пэўны час жылі ў Беларусі: ён расіянін, а жонка мае беларускае грамадзянства. Беларусам быў і іх забіты сын.

Але нядаўна стала вядома, што ў тую ж секту сышла яшчэ адна беларуска. Жыхарка Баранавіч Кацярына Гутырчык узяла дваіх малых дзяцей і з’ехала ў Расію, паведамляе «Наша Ніва».

Журналісты звязаліся з мужам Кацярыны. Мужчына паведаміў, што дзяцей ужо вярнулі дадому. Цяпер ён знаходзіцца ў Екацярынбургу, займаецца ці то пошукамі жонкі, ці то яе вызваленнем з секты. Падрабязна каментаваць гісторыю мужчына не захацеў.

РЕКЛАМА

Іншыя сваякі Кацярыны Гутырчык таксама катэгарычна адмовіліся ад каментараў.

Вядома толькі, што як і сям’я Казанцавых, Гутырчык павыдаляла ўсе свае акаўнты ў сацсетках. Некалькі тыдняў таму яна ўзяла дзяцей і знікла.

Земфіра Гайнуліна, як яна сама пра сябе кажа, былая прадавачка, якая ў 2011 годзе ў сне адчула «божы дух» і пачала прапаведаваць, змешваючы біблейскія гісторыі з уласнымі хворымі выдумкамі. Гайнуліна таксама запісвае на відэа свае «хрысціянскія» спевы пад гітару, выкладвае іх на Ютубе.

Цікава, што ў ВК ці «Аднакласніках» Гайнуліна і яе прыхільнікі выдаляюць свае акаўнты, затое рэгіструюцца ў «Твітары», дзе «прапаведуюць». Твітар-акаўнты створаныя нават малым дзецям.

Сама Гайнуліна ў «Твітары» на рускай і англійскай мовах распавядае байкі, напрыклад, як у яе сына захрасла костка ў горле, а бог прымусіў яе знікнуць. Усе Твітар-акаўнты вядуцца пад новымі «хрысціянскімі» імёнамі: Фамар, Давід, Марыя… Іван Казанцаў, які засек сына да смерці, меў імя «Пётр».

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

3
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
3 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
3 Авторы комментариев
Nicknameзлой котHuwniarz Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Huwniarz
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта

У людей кукушка едет от такой жизни. Верят всяким проходимцам с Востока. Была бы граница — может не выпустили бы ее туда или не впустили бы.

злой кот
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт

Мало им сект в Барановичах)) так еще надо ЕКБ посетить.

Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Что за модель на фото у вас?…

Scroll Up