Баранавіцкае Таварыства беларускай мовы запрашае на святкаванне 30-годдзя арганізацыі
Арганізацыя, якая займаеццца абаронай і папулярызацыяй мовы, адзначыць юбілей.
На сядзібе Таварыства беларускай мовы (ТБМ) адбудзецца святкаванне трыццатых угодкаў Баранавіцкай арганізацыі Грамадскага аб’яднання «ТБМ». Мерапрыемства пройдзе 8 снежня, у 13.00, у вёсцы Русіно Баранавіцкага раёна, на вул. Сасновая, 5.
– На мерапрыемства з Мінска прыедуць Алена Анісім, старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання, а таксама Алег Трусаў, былы кіраўнік Грамадскага аб’яднання «ТБМ» і яго ганаровы старшыня, – расказала Intex-press Таццяна Кісель, старшыня Баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы. – На трыццацігоддзе нашай арганізацыі мы запрашаем усіх, хто пачынаў з намі і хто працягвае актыўна прымаць удзел у дзейнасці ТБМ.
У ТБМ узгадаюць часы заснавання арганізацыі, запланавана дэманстрацыя фатаграфій, узнагароджванне сяброў ТБМ і святочнае застолле.
Комментарии
Правила комментирования
Добра, хай азначаць…