Новости / Происшествия

У мінскім аддзяленні міліцыі загінула 56-гадовая жанчына

26.11.2019, 18:14  / remove_red_eye 2239   / chat_bubble1

У РАУС Першамайскага раёна Мінска загінула жанчына. Інфармацыю пра гэта «Нашай Ніве» падцвердзілі ў Следчым камітэце.

У мінскім аддзяленні міліцыі загінула 56-гадовая жанчына

Фота: nn.by

Жанчыну затрымалі 23 лістапада за адміністрацыйнае правапарушэнне, написалі ў тэлеграм канале. Пазней яна нібыта скончыла жыццё самагубствам у гарадскім аддзяленні міліцыі Першамайскага раёна. Прычым, жанчына засілілася на ўласным станіку, пiша «Наша Нiва».

Следчыя кажуць, што прычына смерці пакуль невядомая.

«Па гэтым факце праводзіцца праверка. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці будуць праводзіцца адпаведныя экспертызы», — паведаміла «Нашай Ніве» Кацярына Гарлінская, афіцыйная прадстаўніца СК па Мінску.

Загінуўшай жанчыне было 56 гадоў.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Неверагодная гiсторыя….

Scroll Up