Новости / Общество

Урачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Анлайн-трансляцыя

22.11.2019, 9:49  / remove_red_eye 879   / chat_bubble5

22 лістапада ў Вiльні адбываецца перапахаванне Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 удзельнікаў паўстання 1863–64 гадоў.

Урачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Анлайн-трансляцыя

Кадр из видео

Жывая трансляцыя з Катэдральнага пляца пачалася ў 9.30, завяршыцца пасля 17.00. Эфір будуць весці журналісты СвабодыБелсата.  Ва ўрачыстасцях прымуць удзел прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і віцэ-прэмʼер Беларусі Ігар Петрышэнка

Праграма на 22 лістапада

8.30 – Вынас трунаў з паўстанцамі 1863–1864 гадоў з дзядзінца Ніжняга замка (Палаца ўладароў). Урачыстае шыхтаванне на Катэдральнай плошчы (Katedros aikštė).

8.40 – Унясенне трунаў у катэдральны сабор Святых Станіслава і Уладзіслава (Катэдральная плошча, 1, Katedros aikštė, 1).

9.00 – Грамадскае развітанне.

11.45 – Прыбыццё ў катэдральны сабор афіцыйных асобаў і замежных дэлегацый.

12.00 – Урачыстая святая імша, у якой возьмуць удзел беларускія, літоўскія і польскія біскупы. Імшу служыць віленскі арцыбіскуп Гінтарас Грушас. Уваход у катэдральны сабор зробяць абмежаваным, будзе ладзіцца відэатрансляцыя на экране на Катэдральнай плошчы. Пасля імшы афіцыйныя асобы выступяць з развітальнымі прамовамі.

13.20 – Вынас трунаў са святыні. Жалобная працэсія на могілкі Росы па вуліцах Т. Урублеўскага (Т. Урублеўскё, T. Vrublevskio g.), Свінтарога (Швянтарагё, Šventaragio g.), Замкавай (Піліес, Pilies g.), Вялікай (Дзіджоі, Didžioji g.), Вастрабрамскай (Аўшрос Варту, Aušros Vartų g.), Пялясос (Pelesos g.) і Расу (Rasų g.).

14.00 – Прыпынак жалобнай працэсіі каля Вострай брамы на вул. Вастрабрамская, 14 (Aušros Vartų g.14). Спевы на літоўскай, польскай і беларускай мовах.

14.30 – Прыбыццё жалобнай працэсіі на Росы, вул. Расу, 32 (Rasų g. 32). Уваход на могілкі абмяжуюць, будзе ладзіцца відэатрансляцыя цырымоніі.

14.40 – Унясенне трунаў у капліцу на Росах, апошняе развітанне.

Заканчэнне афіцыйнай часткі перапахавання. Памятны салют у гонар паўстанцаў 1863–1864 гадоў, а таксама ўсіх, хто змагаўся і загінуў за Свабоду.

16.00 – Капліцу на Росах, у якой пахаваюць паўстанцаў, адкрыюць для грамадскага наведання.

20.00 – Канцэрт гурта «Dzieciuki» ў музычным тэатры «Legendos klubas» на вул. Кальварыйскай 85 (Калварыю, 85, Kalvarijų, g. 85).

Нагадаем, у 2017 годзе падчас раскопак на гары Гедыміна ў Вільні літоўскія археолагі выявілі парэшткі 21 паўстанца, у тым ліку іх лідараў Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага. У сакавіку 2019 года літоўскія даследчыкі пацвердзілі ідэнтыфікацыю парэшткаў Каліноўскага метадам выключэння астатніх, а таксама праз супастаўленне ўзросту, метаду смяротнага пакарання і параўнання чэрапа з фотаздымкам.

Чытайце таксама: В Вильнюсе археологи нашли могилы, где может быть захоронен Кастусь Калиновский i

Известные белорусы подписались за перезахоронение Калиновского в Беларуси. А что думаете по этому поводу вы?

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
5 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Huwniarz

Приехали все президенты на это значимое мероприятие. А наш в Витебск поперся, подальше от Вильни. Вот если бы Ленина перезахоранивали, то там бы Лукашенко стоял в первых рядах.

Scroll Up