Новости / Культура

Фільм баранавіцкага рэжысёра, што сабраў мноства ўзнагарод у Еўропе, пакажуць у Баранавічах. Чытайце, калі і дзе

12.11.2019, 16:44 / remove_red_eye 1323 / chat_bubble1

Баранавіцкая прэм’ера кароткаметражнай стужкі «Возера радасці», якая ў гэтым годзе сабрала шмат узнагарод на замежных кінафестывалях і апынулася за крок ад намінацыі на «Оскар», адбудзецца 16 лістапада ў кінатэатры «Кастрычнік». У гэты дзень баранавіцкія гледачы змогуць не толькі пабачыць фільм, але і пагутарыць з яго рэжысёрам Аляксеем Палуянам.

Фільм баранавіцкага рэжысёра, што сабраў мноства ўзнагарод у Еўропе, пакажуць у Баранавічах. Чытайце, калі і дзе

Кадр з фільма Аляксея Палуяна «Возера радасці»

Фільм баранавіцкага рэжысёра Аляксея Палуяна «Возера радасці» быў зняты па рамане вядомага беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча. З моманту яго сусветнай прэм’еры на фестывалі Clermont-Ferrand (буйнейшы фестываль кароткага метра ў свеце, фільм-пераможца якога аўтаматычна трапляе ў намінанты на «Оскар») у лютым сёлета фільм аб’ехаў не адзін фестываль і сабраў шмат узнагарод не толькі ў Еўропе, але і ў Амерыцы.

І толькі нядаўна фільм даехаў да Беларусі. Беларуская прэмера адбылася на нацыянальным кінафестывалі «Лістапад».

Баранавіцкі рэжысёр, чый фільм можа патрапіць на «Оскар», расказаў пра будучыню Беларусі і беларускага кіно

– Рэакцыя на фільм падчас «Лістапада» адрознівалася ад той, якую мы бачылі на еўрапейскіх паказах. Калі за мяжой людзі неяк рэагавалі, смяяліся там, дзе былі нейкія гумарыстычныя моманты, то на «Лістападзе» ў зале была поўная цішыня. Такая рэакцыя была нечаканая і дзіўная для мяне. І гэта быў самы нервовы паказ з усіх. Але пасля фільма многія людзі падыходзілі і задавалі шмат цікавых пытанняў, – распавёў Intex-press Аляксей Палуян.

Аляксей Палуян у Баранавічах напярэдадні прэм'еры фільма "Возера радасці". Фота: Аляксандр ЧОРНЫ

Аляксей Палуян у Баранавічах напярэдадні прэм’еры фільма «Возера радасці». Фота: Аляксандр ЧОРНЫ

Беларуская прэмера для шырокага гдедача адбудзецца 13 лістапада ў Мінску. Квіткі на яе раскупілі за лічаныя дні.

– Калегі казалі мне, што «Возера радасці» – першы беларускі і беларускамоўны кароткаметражны фільм, які збірае поўную залу «Масквы» ў 700 чалавек. Хаця, калі мы толькі пачыналі працаваць, нам казалі, што мы яе не збяром, – кажа рэжысёр.

Але, адзначае Аляксей, галоўнае, каб яго фільмы (разам з «Возерам радасці» будуць паказваць «Край жанчын» – яшчэ адзін фільм Палуяна, які ў мінулым годзе быў адзначаны спецыяльнай узнагародай «Лістапада») пабачылі жыхары родных Баранавіч. Таму рэжысёр асабіста займаўся арганізацыяй паказу ў нашым горадзе.

Аляксей Палуян у Баранавічах напярэдадні прэм'еры фільма "Возера радасці". Фота: Аляксандр ЧОРНЫ

Аляксей Палуян у Баранавічах напярэдадні прэм’еры фільма «Возера радасці». Фота: Аляксандр ЧОРНЫ

– У Мінску будзе элітарная публіка, а ў Баранавічах – родная. Прыйдуць мае бацькі, настаўнікі, сябры, людзі, якія мяне ведаюць. Таму эмацыянальна для мяне гэта будзе самы важны і адказны паказ, – адзначыў Аляксей Палуян.

Рэжысёр спадзяецца, што яго фільмы зацікавяць баранавіцкага гледача. Ён збіраецца асабіста прэзентаваць свае стужкі ў Баранавічах і адказаць на пытанні гледачоў пасля прэм’еры.

– Апошнім часам шмат знаёмых, якія нават не жывуць у Баранавічах, пішуць мне і пытаюцца пра гэты паказ. І я вельмі чакаю і вельмі хачу, каб мы таксама сабралі і родны «Кастрычнік», – кажа ён. – Дзякуючы «Возеру радасці» я зразумеў, што знаходжуся на правільным шляху. А гэты фільм – доказ таму, што здымаць аўтарскае кіно у Беларусі – рэальна. Не толькі дакументальнае, але і мастацкае незалежнае кіно.

Паказ стужак Аляксея Палуяна «Возера радасці» і «Край жанчын» адбудзецца 16 лістапада ў кінатэатры «Кастрычнік». Пачатак у 19.30.


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Цiкава глядзець будзе.

Scroll Up