Новости / Политика

Амонаўцы разбілі гукаапаратуру і зламалі кардонную фігуру блогера Nexta на сустрэчы з выбарцамі каля Ратушы АНЛАЙН

8.11.2019, 18:33 / remove_red_eye 971 / chat_bubble4

8 лістапада, а 18.00, на плошчы Свабоды ў Мінску пачынаецца акцыя, ініцыяваная беларускімі блогерамі.

Амонаўцы разбілі гукаапаратуру і зламалі кардонную фігуру блогера Nexta на сустрэчы з выбарцамі каля Ратушы АНЛАЙН

Фота: Наша Ніва

4 лістапада відэаблогер Nexta (Сцяпан Пуціла) заклікаў беларусаў праз свой Telegram-канал прыйсці на акцыю, каб вырашыць, куды павінна рухацца краіна. Мерапрыемства прайшло як перадвыбарчы пікет кандыдатаў у дэпутаты. Анлайн-трансляцыю вядуць Наша Ніва і Радыё Свабода.

РЕКЛАМА

 

19.22

Стыхійныя выступы працягваюцца, хаця натоўп значна зменшыўся. Шмат моладзі з бел-чырвона-белымі сцягамі на плячах.

19.15

Пасля афіцыйнага заканчэння мітынгу выступае моладзь, студэнты. Выступоўцы кажуць, што прыйшоў час мяняць сітуацыю ў краіне. Кажуць пра праблемы беларускай мовы, АЭС у Астраўцы, сацыяльна-эканамічныя праблемы. Адна з прамоўцаў заклікала сабраць грошы на дапамогу палітвязням. Нейкі хлопец прапанаваў, што не трэба ўсіх заклікаць размаўляць па-беларуску, ён піша вершы і думае па-руску. Яму адказалі, маўляў, усё нармальна, паразумеемся: беларуская мова простая і зразумелая.

РЕКЛАМА
Актывісты збіраюць грошы на падтрымку палітвязняў. Фота: Наша Ніва

Актывісты збіраюць грошы на падтрымку палітвязняў. Фота: Наша Ніва

18.55

Мітынг скончыўся шматлікімі выгукамі натоўпу «Жыве Беларусь». Прысутныя падтрымалі прапанову Яўгена Афнагеля.

18.54

Каардынатар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель бярэ слова і кажа, што на плошчы сабраліся дзве тысячы чалавек. Афнагель прапануе сабрацца на Кастрычніцкай плошчы роўна праз тыдзень, 15 лістапада, а 18-й гадзіне, і зрабіць за гэты час так, каб фільм Nexta за наступны тыдзень паглядзеў яшчэ мільён беларусаў.

18.50

На расцягнутым палатне пачалася трансляцыя звароту Nexta. У кароткім звароце Nexta сказаў, што настаў час браць адказнасць за краіну ў свае рукі. Трэба пачынаць актыўнасць на любым месцы працы ці жыцця; мы — беларусы, нас міліёны, не важна, на якой мове мы размаўляем. Разам мы зменім сітуацыю ў краіне.

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

18.39

Паводле ацэнак журналістаў «Нашай Нівы», акцыя сабрала каля 500 удзельнікаў. Адметнасць гэтай акцыі ва ўзроставым складзе: абсалютная большасць — гэта 17–35 гадоў.

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва


18.25

Кед ціхара, які разбіў калонку.

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

18.24

Выступіў хлопец, які сказаў, што ён баіцца і хвалюецца, але вырашыў прыйсці, бо патрэбныя перамены.

18.15

Чалавек, якога завалаклі ў ратушу, — Андрэй Шарэнда.

Але яго ў выніку не сталі затрымліваць і адпусцілі.

РЕКЛАМА

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

18.11

На акцыі, па розных падліках, ад 400 да 1000 чалавек.

18.10

Некаторыя «ціхары», прысутныя на акцыі, маюць куртку «БРСМ».

18.07

Збіты і затрыманы Андрэй Шарэнда, які хацеў усталяваць гукаўзмацняльную тэхніку ў кузаве трактара, што стаіць ззаду ратушы. Тэхніка разбітая.

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

Людзі звяртаюцца да міліцэйскага начальніка Балабы, каб чалавека вызвалілі. Яны хвалююцца, што яго там будуць збіваць, патрабуюць ад Балабы адчыніць дзверы, ён не адчыняе. Удзельнікі пікетаў кажуць, што затрыманыя таксама Васіль Жораў, Зміцер Казлоў.

18.03

Адзін з амапаўцаў зламаў «папяровага» Nexta.

18.02

На месцы з’явіўся стыхійны лідар — індывідуальны прадпрымальнік у сіняй куртцы.

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

Ён выказвае прэтэнзіі да ўладаў: «Нашы прэтэнзіі ніхто не чуе».

«Паўмільёна юрыстаў у краіне, і ніхто не звяртае ўвагі на тое, што законы не працуюць», — кажа прадпрымальнік.

Фота: Радыё Свабода

Фота: Радыё Свабода

17.45

На плошчы — каля сотні чалавек, людзі разбітыя на дзве часткі. Адна частка слухае прамоўцу, які расказвае пра чорную ноч беларускай літаратуры. Другая частка людзей выказвае сваю крыўду адзін аднаму.

Вось ў такім выглядзе прынеслі блогера.

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

17.30

Напярэдадні сустрэчы на плошчы прысутнічаюць у вялікай колькасці актывісты БРСМ, журналісты дзяржаўных тэлеканалаў, праходзяць пікеты праўладных кандыдатаў. З пікета першага сакратара Мінскага гаркама БРСМ Клішэвіча раве музыка са «Славянскага базара»: «Зажигает молодёжь, танцует вся страна». Клішэвіч кажа, што тут «магутнасць і моц моладзі» і што можа даць адлуп любому крытыку. Каля намёта танцуе ажно 30 чалавек.

Фота: Радыё Свабода

Фота: Радыё Свабода

Сам Сцяпан, які жыве ў Варшаве, на пікет у Мінску не прыедзе. «Калі я прыеду, мяне чакаюць пяць артыкулаў Крымінальнага кодэкса, ад абразы Лукашэнкі і экстрэмізму да дыскрэдытацыі Беларусі і шпіянажу. Так сабе перспектыва. Мне здаецца, я на волі больш карысны», — патлумачыў ён «Нашай Ніве» і паабяцаў прысутнічаць «у нейкай форме».

Nexta мае мільённую аўдыторыю ў Ютубе, яго апошні фільм за тыдзень сабраў паўтара мільёна праглядаў, 90 тысяч лайкаў і 45 тысяч каментаў.

Фільм называецца «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы» і рэзка крытыкуе кіраўніка Беларусі. Аляксандра Лукашэнку ў ім абвінавачваюць у парушэннях законнасці. А таксама ў тым, што ён, у марным спадзяванні заняць пост прэзідэнта Расіі ў 1990-х, дазволіў Маскве атрымаць кантроль над Беларуссю.

«Моцнае відэа найвышэйшага ўзроўню, Сцяпану рэспект», — піша адзін з каментатараў, і гэты водгук сабраў 3000 лайкаў. У цэлым тон каментаў вельмі крытычны ў адносінах да сістэмы.

21-гадовы Сцяпан Пуціла, вядомы па назве свайго Ютуб-канала Нехта, мае 295000 падпісчыкаў у Ютубе і больш за 100 тысяч — у Тэлеграме, што зрабіла яго самым папулярным грамадска-палітычным блогерам. У лютым 2018 года супраць Сцяпана Пуцілы спрабавалі завесці крымінальную справу паводле артыкула 368 КК РБ «Абраза прэзідэнта» за ролікі на YouTube, нібыта па скарзе невядомай грамадзянкі. З таго часу ён не наведвае Беларусь.

 

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

4
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
2 Цепочка комментария
2 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
2 Авторы комментариев
NicknameВалерий Жмышенко Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Цiкава яго будучыня….

Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Нешта «змагары» на трасянцы гавораць…

Валерий Жмышенко
Участник
Загрузка аватара
За просмотр контента
Комментатор
За посещение сайта
Читатель-месяца
Ударник

С такой политикой, скоро и носители языка его забудут

Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Не, проста брыдка ад таго, што не ведаючы мовы спрабуюць на ёй размаўляць i ўжываюць рускiя «пераробленыя» на беларускi манер словы — чалавек на вiдэа… I так робiць не толькi ён…. wink

Scroll Up